Артыкулы: цэнтнер

цэнтнер (ням. Zentner ад лац. centum сто), адзінка масы.

У сістэмах мер розных краін вагаўся ад 100 да 112 фунтаў(42—56 кг). Звычайныя англійскі і нямецкі гандлёвыя Ц. = 112 фунтаў = 50,80235 кг. Рас. Ц. у 15—18 ст. вагаўся ад 3,101 да 6,104 пуда. Старапольскі Ц. адпавядаў 40,55 кг. На Беларусі Ц. ужываўся ў гандлі з зах.-еўрапейскімі гарадамі і адпавядаў 4 каменямабо 100 фунтам (42,588 кг). У сістэме мер ВКЛ у 1766 Ц. установлены ў 5 каменяў, адпавядаў беркаўцу(74,96 кг).

Літаратура:

Петрушевский Ф. Польская метрология или Описание польских мер, весов и монет. 2 изд. СПб., 1834;

Шостьин Н.А. Очерки истории русской метрологии, XI—начало XX в. 2 изд. М., 1990.

© Яўген Анішчанка, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.