Артыкулы: чвэрць

чвэрць, мера аб’ёму сыпкіх рэчываў і плошчы ў ВКЛ.

1) Мера аб’ёму сыпкіх рэчываў, гал. чынам збожжа, круп, мукі; літаральна 1/4 частка. У залежнасці ад велічыні бочкі, гарца, мясцовасці, мэт (сяўба, гандаль, аптовая або дробная нарыхтоўка і г.д.) у Ч. уваходзіла 18, 36, 64, 72, 80 гарцаў (ад 101,63 да 203,26 л). У 1792—93 пры рэквізіцыях з боку рас. арміі Ч. прыраўноўвалася да 1/2 віленскайбочкі (7 пудоў 10 фунтаў мукі, што складала 118,754 кг), а таксама да 80 літоўскіх або 64 рускіх гарцаў (209,79 л). У пач. 19 ст. Ч. вызначалася як 1/2 віленскай бочкі, складалася з 2 асьмінпа 36 гарцаў (72 шынковых гарцаў) і адпавядала 70,638 кг жыта або 104,95 л.

2) Мера плошчы. У дзярж. уладаннях вядомы Ч. у 4 службы і ў 1 волоку.

Літаратура:

Зеленский И. Материалы для географии и статистики России...: Минская губерния. Ч. 1. СПб., 1864;

Сементовский А.М. О мерах и весе, употребляемых в Витебской губернии. Витебск, 1874;

Каменцева Е.И.,Устюгов Н.В. Русская метрология. 2 изд. М., 1975.

© Яўген Анішчанка, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.