Артыкулы: шосавае

шосавае(шос, ад ням. Schoss падатак) — рэгулярны прамы падатак з продажу с.-г. прадукцыі і рамесных вырабаў у Рэчы Паспалітай.

У Польшчы з 1456 дзярж. пабор з зямлі (лана), гар. пляцоў, гасцінцаў, млыноў, кірмашоў. У ВКЛ вядома з 16 ст., збіраліся дзярж. скарбам пры здачы на водкуп мыта, корчмаў і шынкоў. Збіралі дазорцы (экзактары) скарбу або арандатары з гандлю садавіной, косамі, воўнай, брусам, з корабаў іншых тавараў па спец. інструкцыях і таксе з кожнага купца. Існавала да 1795.

Літаратура:

Drozdowski M. Podstawy finansowe działalności państwowej w Polsce, 1764—1793. Warszawa; Poznań, 1975.

© Яўген Анішчанка, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.