Артыкулы: эксдывізарска-таксатарскі суд

эксдывізарска-таксатарскі суд, часовы суд у Беларусі і Літве ў канцы 16—1-й пал. 19 ст. па раздзеле землеўладання неплацежаздольнага даўжніка паміж крэдыторамі прапарцыянальна іх прэтэнзіям.

Уведзены Статутам ВКЛ 1588. Выконваўся падкаморым па пастанове земскага суда або Трыбунала Вялікага княства Літоўскага адпаведна чарговасці іскаў. Калі для іх задавальнення не хапала даходаў з аднаго маёнтка, то ў падзел браліся ўсе ўладанні даўжніка. Долі аддаваліся ў часовае трыманне пад 5—7% з правам выкупу. Пасля далучэння Беларусі да Рас. імперыі ў канцы 18 ст. Э.-т.с. былі найб. пашыраны ў Мінскай і Гродзенскай губ. Скасаваны разам са Статутам ВКЛ 1588 у 1840.

Літаратура:

Рубинштейн С.Ф. Виленские эксдивизорские дома. Вильна, 1892;

Войшвилло Е.М. Эксдивизорские суды и их компетенция в губерниях бывшего Великого княжества Литовского в конце XVIII и первой половине XIX вв. Вильна, 1899.

© Яўген Анішчанка, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.