Артыкулы: Ганна (мястэчка)
Ганна (цяпер в. Мілаславічы, цэнтр сельсавета ў Клімавіцкім р-не Магілёўскай вобл., Рэспубліка Беларусь), мястэчка ў Мсціслаўскім ваяв.
Заснавана ў 1725 на тэрыторыі Углянскага войтаўства, на землях в. Мілаславічы, на правым беразе р. Іпуць. Тэрмін слабады мястэчку быў вызначаны на 15 гадоў. Улічваючы сугучнасць назвы мястэчка з імем тагачаснай уладальніцы Крычаўскага стараства — Ганны Катаржыны Радзівіл з Сангушкаў, можна меркаваць, што менавіта яна заснавала мястэчка і дала яму сваё імя. Паводле інвентара Крычаўскага стараства 1727, у мястэчку 87 дымоў, млын і фолюш. Згодна з інвентаром стараства 1747, мястэчка Г. мела і другую назву — Мілаславічы. Яго ядром быў рынак плошчай каля
Літаратура:
Мяцельскі А.А. Фарміраванне мястэчак Крычаўскага староства // Castrum, urbis et bellum. Баранавичы, 2002;
Яго ж. Мястэчкі Мсціслаўскага ваяводства XVI—XVIII стст. // Гістарычна-археалагічны зборнік. Мн., 2008. № 23.
© Андрэй Мяцельскі, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


