Артыкулы: Дрокаў

Дрокаў (цяпер в. Стары Дрокаў, Старый Дроков, Суражскага р-на Бранскай вобл., Расійская Федэрацыя), горад у Мсціслаўскім княстве, потым у Віленскім і Смаленскім ваяводствах.

Упершыню згадваецца сярод кіеўскіх гарадоў у «Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» канца 14 ст. Археалагічныя помнікі прадстаўлены гарадзішчам памерамі 50 × 40 м, умацаваным 2 валамі і равом. Магутнасць культурнага пласта 0,6 м, у ім сустіракаецца кераміка юхнаўскай культуры ранняга жалезнага веку і стараж.-рус. часу. Да гарадзішча прымыкае селішча плошчай каля 0,5 га з матэрыяламі стараж.-рус. часу. У 12—канцы 15 ст. Д. уваходзіў у склад Мсціслаўскага княства. Пасля яго скасавання быў цэнтрам воласці Віленскага ваяв., з якой у 1496, згодна запісу прыхода ў велікакняжацкі скарб, «наместник дроковский дал от наместничества 4 копы грошей». У вайну Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1500—03 Д. захоплены маскоўскім войскам. Падчас перагавораў 1542 разглядалася магчымасць пра яго вяртанне ў склад ВКЛ у абмен на маскоўскіх палонных. Згодна з Дэулінскім перамір’ем 1618 Д. вернуты ВКЛ, уваходзіў у склад Смаленскага ваяв. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 у 1654 заняты рас. войскам, застаўся ў складзе Расіі.

© Андрэй Мяцельскі, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.