Артыкулы: Казіміраў

Казіміраў (Казімірава Слабада, цяпер у складзе г. Мсціслаў, Рэспубліка Беларусь), мястэчка ў Мсціслаўскім ваяв.

Упершыню згадваецца ў 1719 як уладанне мсціслаўскага падкаморыя Крыштофа Валовіча. Згодна з памерамі падатка чопавае за 1719 — 150 злотых — гэта было невял. паселішча. У 1757 К. атрымала каралеўскі прывілей на правядзенне штотыднёвых таргоў па пятніцах і нядзелях і 4 трохдзённых кірмашоў у год: на «святы рускія» — Хрышчэнне, св. Іллю, на 12-ю пятніцу пасля Вялікадня, Узвіжання Св. Крыжа. Мястэчка было невялікае, мела лінейную забудову і размяшчалася ўздоўж дарогі з Мсціслава ў Крычаў. На яго паўн. ускраіне, бліжэй да Мсціслава, стаяў уніяцкі храм, згаданы ў 1724. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У сярэдзіне 19 ст. ўвайшло ў склад Мсціслава.

© Андрэй Мяцельскі, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.