Артыкулы: Краснаполле

Краснаполле (цяпер гар. пасёлак, цэнтр Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл., Рэспубліка Беларусь), мястэчка ў Рэчыцкім пав., на р. Тур’я.

Упершыню ўпамінаецца як слабада ў інвентары Прапойскага стараства 1741 сярод вёсак Засожскай вол., мела 16 гаспадарак. У інвентары стараства 1750 К. згадваецца як вёска, былі 31 дым, млын. У 1751 у К. 30 гаспадароў. У 1754 К. названа мястэчкам, якому дадзена права на правядзенне 4 кірмашоў у год. У 1765 мястэчка Засожскага войтаўства Прапойскага стараства, 128 дымоў (з іх 72 яўрэйскія), 3 млыны, фалюш. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі.

© Андрэй Мяцельскі, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.