Артыкулы: Манастыршчына
Манастыршчына (цяпер пасёлак гарадскога тыпу, цэнтр Манастыршчанскага р-на Смаленскай вобл., Расійская Федэрацыя), мястэчка ў Мсціслаўскім ваяв., на р. Віхра.
Упершыню названа мястэчкам у 1714, калі М. валодаў мсціслаўскі чашнік Ян Якуб Галынскі. Згодна з разлікам падаткаў у 1719 М. разам з воласцю выплачвала чопавае ў памеры 400 злотых. У 1729 мястэчкам валодаў мсціслаўскі войскі Казімір Галынскі. У 1783—85 у мястэчку налічваліся 32 дымы, у якіх пражывалі 182 жыхары, тут былі уніяцкая Петрапаўлаўская царква, сінагога, 3 крамы. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі.
© Андрэй Мяцельскі, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


