Артыкулы: Міхалаў

Міхалаў (цяпер в. Забычанне Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл., Рэспублика Беларусь), мястэчка ў Мсціслаўскім ваяводстве.

Заснавана згодна універсала канцлера ВКЛ Караля Станіслава Радзівіла ад 14.3.1714 на левым беразе р. Жадунька, насупраць в. Забычанне ў Алучыцкім войтаўстве Крычаўскага стараства. Назву мястэчка атрымала ў гонар бацькі Караля Станіслава Радзівіла — Міхала Казіміра, першага дзяржаўцы Крычаўскага стараства з роду Радзівілаў. Тэрмін слабады новастворанаму мястэчку быў вызначаны ў 15 гадоў. Згодна з інвентаром 1727 М., акрамя рынку, меў 2 вуліцы — Крычаўскую і Касцюкоўскую, на якіх разам было 37 дымоў. Адзначана наяўнасць агульнага з в. Забычанне млына. Такую ж колькасць дымаў фіксуе інвентар мястэчка 1747, акрамя таго, у мястэчку былі царква, сінагога, 2 бровары; жылі каваль, шавец, 3 краўцы, пекар, 2 бондары, віннік, шынкар, 3 купцы, 2 пастухі і нават 2 пушкары. Пасля 1—га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) М. у складзе Рас. імперыі, перайменаваны ў Забычанне па назве размешчанай побач вёскі.

Літаратура:

Мяцельскі А.А. Фарміраванне мястэчак Крычаўскага староства // Castrum, urbis et bellum. Баранавичы, 2002;

Яго ж. Мястэчкі Мсціслаўскага ваяводства XVI—XVIII стст. // Гістарычна-археалагічны зборнік. Мн., 2008. № 23.

© Андрэй Мяцельскі, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.