Артыкулы: Негін
Негін (цяпер вёска Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл., Рэспубліка Беларусь), мястэчка ў Мсціслаўскім ваяв., на р. Жадунька.
Упершыню згадваецца ў 1765 як ўласнасць Свадкоўскіх. Узнікла на падставе аднайменнай вёсцы на разгалінаванні дарог з Касцюковічаў на Крычаў і Чэрыкаў. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1785 жыло 49 чал., было 11 двароў, адна вуліца над р. Жадунька, адсутнічала цэнтр. плошча. Быў пераведзены ў разрад сельскіх паселішчаў.
Літаратура:
Мяцельскі А.А. Мястэчкі Мсціслаўскага ваяводства XVI—XVIII стст. // Гіст.-археал. зборнік. Мінск, 2008. № 23.
© Андрэй Мяцельскі, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


