Артыкулы: Пятровічы

Пятровічы (рус. Петровичи, цяпер вёска Шумяцкага р-на Смаленскай вобл., Расійская Федэрацыя), мястэчка ў Мсціслаўскім ваяводстве. Упершыню згадваюцца ў 1450 сярод зямельных данін вял. князя Казіміра, былі падараваны Расцішку Пракудзіну. Як мястэчка ўпершыню названы ў 1710, калі былі ўладаннем Валоваў. У 1719 з П. выплочвалася чопавае ў памеры 190 злотых. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. Пераведзена ў ранг вёскі. У 1783—85 тут 288 жыхароў, 60 двароў. П. мелі квартальную забудову, аснову якой складала рынкавая плошча з Петрапаўлаўскай царквой.

Літаратура:

Мяцельскі А.А. Мястэчкі Мсціслаўскага ваяводства XVI—XVIII стст. // Гіст.-археал. зборнік. Мінск, 2008. № 23.

© Андрэй Мяцельскі, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.