Артыкулы: Пячэрск
Пячэрск (рус. Печерск, цяпер вёска ў Хіславіцкім р-не Смаленскай вобл., Расійская Федэрацыя), мястэчка ў Мсціслаўскім ваяводстве.
У 1719 з П. выплочвалася чопавага толькі на 30 злотых. У 1724 мястэчкам валодаў мсціслаўскі гродскі суддзя Міхал Чудоўскі. Інвентар 1739 адзначае ў П. 15 хрысціянскіх, 12 яўрэйскіх, 2 царкоўных і 15 пустых пляцаў. Мястэчка было нязначнае, таму ў інш. дакуменце 1739 названа «вессю Пячэрскам пад дваром Хамініцкім». Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1783—85 П. фігуруе сярод вёсак. У ім было 67 дамоў, пражывала 434 чал. Меў лінейную забудову, царкву Раства Прасвятой Багародзіцы.
Літаратура:
Мяцельскі А.А. Мястэчкі Мсціслаўскага ваяводства XVI—XVIII стст. // Гіст.-археал. зборнік. Мінск, 2008. № 23.
© Андрэй Мяцельскі, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


