Артыкулы: Хоцімск
Хоцімск (цяпергарадскі пасёлак, цэнтр Хоцімскага р-на, Рэспубліка Беларусь), вёска ў Мсціслаўскім ваяв., на р. Беседзь пры ўпадзенні ў яе рэк Альшоўка і Жадунь.
Заснавана паміж 1695 і 1700 як слабада. Упершыню згадваецца ў 1709. У 1714 у X. 66 дымоў, млын, карчма, царква. 19.10.1714 паводле універсала канцлера ВКЛ К.С.Радзівіла на левым беразе Беседзі насупраць вёскі X. закладзена мяст. Радзівілаў; у 1727 у ім 148 дымоў, 3 вуліцы, у 1747 царква Раства Багародзіцы са званіцай, сінагога, карчма, турма; 8 вуліц, 116 дымоў. З сярэдзіны 18 ст. Радзівілаў — цэнтр Бярозаўскай (Хоцімскай) воласці Крычаўскага стараства, у крыніцах згадваецца як мястэчка X. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Радзівілаў у складзе Рас. імперыі, перайменаваны ў X., належаў Р.А.Пацёмкіну.
Літаратура:
Новикова Г. Хотимск // Гісторыя: прабл. выкладання. 1998. № 1;
Мяцельскі А.А. Хоцімск: да пытання аб часе ўзнікнення // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 1999. № 4; Яго ж. Лучыцкая воласць XV—XVIII стст. // Там жа. 2000. № 4.
© Андрэй Мяцельскі, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне