Артыкулы: Шумячы

Шумячы (рус. Шумячи, цяпер пасёлак гарадскога тыпу, цэнтр Шумяцкага р-на Смаленскай вобл., Расійская Федэрацыя), мястэчка ў Мсціслаўскім ваяводстве.

Упершыню згадваецца як «зямля пустовская волости замку Крычевского» ў 1569. У сярэдзіне 17 cт. сяло. Мястэчкам, уладаннем Казіміра Галынскага Ш. названы ў раскладзе падатку чопавае (600 злотых) 1719. У 1757 Ш. — уладанне мсціслаўскага падстарасты Ежы Галынскага, атрымалі прывілей на 2 таргі ў тыдзень і на 2 кірмашы (на святы св. Юрыя ўвесну і ўвосень). Ш. мелі квартальную планіроўку, аснову якой складала рынкавая плошча з храмам у цэнтры. Ад рынка ў розныя бакі адыходзілі 6 вуліц. У мястэчку ў 1784 згадваецца правасл. часоўня, уніяцкі храм Св. Духа і касцёл. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі.

Літаратура:

Мяцельскі А.А. Мястэчкі Мсціслаўскага ваяводства XVI—XVIII стст. // Гіст.-археал. зборнік. Мінск, 2008. № 23.

© Андрэй Мяцельскі, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.