Артыкулы: Віда—Ляцкага карта

Віда—Ляцкагакарта — першая вядомая геаграфічная карта, створаная і выдадзеная на тэрыторыі ВКЛ (1-е выданне: Антверпен, 1542?; 2-е выданне: Вiльня, 1555).

Паказвае ўсх. раёны Маскоўскай дзяржавы і частку тэр. ВКЛ. Прызначалася для інфармавання зах.-еўрапейскай аўдыторыі пра малавядомую Масковію. Гравёр i картограф А.Вiд разам з аселым у ВКЛ былым акольнiчым Васіля ІII І.Ляцкiм (гл. ў арт. Ляцкія) працавалі над ёй у 1537—42, скарыстаўшы картаграфiчныя матэрыялы, вывезеныя Ляцкiм з Масквы ў 1534. Яшчэ да апублiкавання Ляцкi рассылаў чарнавыя варыянты карты вядомым еўрапейскім вучоным, у т.л. С.Мюнстэру (1540) i С.Герберштэйну (1541). На карту нанесены стратэгічныя замкі памежжа ВКЛ і Маскоўскай дзяржавы: Веліж, Віцебск, Гомель, Кіеў, Крычаў, Орша, Полацк, Смаленск. На думку М.Ткачова, выявы замкаў добра стасуюцца з археал. і інвентарнымі данымі і зроблены з натуры. Пададзена інфармацыя пра Аршанскую бітву 1514 з сімвалічным малюнкам. Некалькі дзесяцігоддзяў лічылася адной з самых верагодных карт Масковіі. У 1570 яе перагравiроўваў Ф.Хогенберг, адзін з рэдактараў энцыклапедычнай серыi «Гарады зямнога шара». Карта з’яўляецца найб. раннiм помнiкам старабел. свецкага друку — тлумачальны тэкст напісаны на старабел. мове з вял. колькасцю паланізмаў. Белая Русь, паводле аўтараў карты, — іншая назва Маскоўскай дзяржавы.

Літаратура:

Каpта России Антония Вида // Атлас геогpафических откpытий в Сибиpи и в Севеpо-Западной Амеpике XVII—XVIII вв. М., 1964;

Zwoliński P. Pierwsza drukowana transkrypcja ruskiej cyrylicy na lacinkę // Slavia Orientalis. 1967. Z. 4;

Zwoliński P. Naistarszy świecki druk białoruski: (Antwerpia 1542) // Там жа. 1968. Z. 3;

Белы А. Хроніка Белай Русі = Chronicon Russiae Albae: Нарыс гісторыі адной геагр. назвы. Мн., 2000.

Белы Алесь. Хроніка Белай Русі: Імагалогія Беларусі ХІІ—XVIII стст. Смаленск: Інбелкульт, 2013. 468 с., іл.

© Алесь Белы, 2005, 2015

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.