Артыкулы: Ласіцкі Ян (Lasicki Jan)

Ласіцкі Ян (Lasicki Jan) (каля 1534, в. Ласiцы Сахачоўскага пав. Раўскага ваяв., Польшча—пасля 1599) — гiсторык, бiблiёграф, рэлiгійны пiсьменнiк.

Паходзiў з дробнай мазавецкай шляхты. Кальвiнiст. У 1556—61 вучыўся ў гiмназiях i ун-тах Страсбурга, Жэневы, Лазаны, Цюрыха, Падуi, вандраваў па Швейцарыi, Францыi, Нiдэрландах, Англii. У 1581 вярнуўся ў Рэч Паспалiтую i паступiў на службу да кашталяна менскага Я.Я.Глябовiча выхавацелем яго дзяцей, жыў у Вiльнi i Заслаўi. У 1582 выдаў у Шпаеры (Германiя) зборнiк прац розных аўтараў «Пра рэлiгiю, ахвярапрынашэнне, вясельныя i пахавальныя абрады русiнаў, маскавiтаў i татараў» («De Russorum, Moscovitarum et Tartarorum religione, sacrificiis, nuotiarum funerum ritu», назва запазычана з трактата П.Одэрборна), у якi ўвайшоў i арыгiнальны твор Л. Апiсаў нар. адзенне, стравы, абрады беларусаў і літоўцаў, архiтэктуру Вiльнi, Полацка, бел. вёсак; крытычна ставiўся да перажыткаў язычнiцтва, забабонаў, неадукаванасцi насельнiцтва ВКЛ. У рэлiгiйнай палемiцы выступаў як супраць каталiцкай рэакцыi (у 1584 баранiў А.Волана ад П.Скаргi), так i супраць радыкальных пратэстанцкiх плыней (асуджаў антытрынiтарыяў, Ф.Соцына). Апошнiя звесткi пра Л. паходзяць з Заслаўя (лiп. 1599). Пасмяротна выйшаў яго твор «Пра багоў жамойтаў, iншых сарматаў i несапраўдных хрысцiян» («De diis Samogitarum, caeterorumque Sarmatarum…», Базель, 1615) — першы сiстэматычны выклад язычнiцкiх вераванняў балтаў. Аўтар гіст. твораў «Гісторыя пра паходжанне і дзеі чэшскіх братоў» («Histоria de origine et rebus gestis Fratrum Bohemicorum», 1568, папраўленая версія 1585, у 1649 выдадзена толькі апошняя, 8-я частка, рэшта загінула), «Гданьскі…» («Clades Dantiscanorum», 1577, пра перамогу пад Гданьскам войск Стафана Баторыя), «Гісторыя пра ўварванне палякаў у Валахію» («Historia de ingressu Polonorum in Valachiam», Франкфурт, 1578; пра няўдалы паход на Малдову 1572), «Пра пачатак панавання Стафана» («De initio regiminis Stephani», Базель, 1615), «Пра гісторыю Францыі» («De rebus gestis Franciae», 1571, засталася ў рукапісе, які загінуў)

Творы:

Польск. пер.: Historia wtargnięcia Polaków na Wołoszczyznę. Wilno, 1855;

O bogach Żmudzinów i innych Sarmatów // Dziennik Wileński. 1823. T. 1, 3.

Лiтаратура:

Издано в 1582 г. // Белорусский «экватор». 2 изд. Мн., 1988;

Barycz H. Jan Łasicki: Studium z dziejów polskiej kultury naukowej XVI w. Wrocław etc., 1973.

© Алесь Белы, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.