Артыкулы: Мельнскi мiр 1422

Мельнскi мiр 1422.

Заключаны памiж Польшчай i ВКЛ з аднаго боку i Тэўтонскiм ордэнам з другога 27 вер. каля воз. Мельна (у сутоках р. Вiсла i Аса) пасля няўдалай для ордэна вайны i спроб дамагчыся ад рымскага папы Марцiна V i iмператара Свяшчэннай Рымскай iмперыi Сiгiзмунда I абвяшчэння несапраўдным Тарунскага мiру 1411. Паводле М.м. крыжакi ўступалi Польшчы частку Куявii з г. Няшава i канчаткова адмаўлялiся ад прэтэнзiй на Жамойць, якая паводле ўмоў Тарунскага мiру мусiла быць перададзена ордэну пасля смерцi вял. князя літоўскага Вiтаўта. М.м. завяршыў апошнюю вайну памiж ордэнам i ВКЛ i канчаткова ўсталяваў мяжу памiж iмi, якая праiснавала да 1-й сусв. вайны.

Літаратура:

Dogiel M. Codex diplomaticus Regni Poloniae et Madni Ducatus Lithuaniae. T. 4. Wilno, 1760.

© Алесь Белы, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.