Артыкулы: Місаіл

Мiсаiл (?, в. Чарэя—1480?) — дзеяч праваслаўнай царкы ВКЛ.

У гiст. працах 19 ст. вядомы як М.Пестручэй (Пструх, Пяструцкi, Пструцкi; бо мянушка яго брата Мiхаiла — Пструх — памылкова была прынята за прозвiшча ўсяго роду). Незадоўга да 1454 стаў епiскапам смаленскiм. У 1454 разам з братам Мiхаiлам заснаваў у Чарэi манастыр Св. Тройцы. У 1456 вярнуў з Масквы ў Смаленск абраз Мацi Божай Адзiгiтрыi Смаленскай. Напачатку выступiў супраць прыхiльнiка царк. унii мiтрапалiта Грыгорыя Балгарына, пазней падтрымаў iдэю унii. Каля 1475 абраны мiтрапалiтам кiеўскiм i ўсяе Русi (рэзiдэнцыя ў Новагародку), але не быў зацверджаны канстанцiнопальскiм патрыярхам. Магчыма, у 1476 арганiзаваў зварот вышэйшых правасл. духоўных i свецкiх асоб да рымскага папы Сiкста IV (т.зв. эпiстолiю М.), тэкст якога ў пач. 17 ст. выкарыстоўваў для прапаганды унii мiтрапалiт I.Пацей. Аднак аўтэнтычнасць «эпiстолii» цi яе значнай часткi абгрунтавана аспрэчвалi многiя даследчыкi. Апошнiя звесткi пра М. адносяцца да 1480, калi ён, відаць, памёр.

Лiтаратура:

Архив Юго-Западной России... Киев, 1887. Ч. 1, т. 7. С. 199—231;

Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. Warszawa, 1895. S. 669—670;

Мартос А. Беларусь в исторической, государственной и церковной жизни. Мн., 1990;

Макарий (Булгаков). История Русской Церкви. М., 1996. Кн. 5. С.40—50.

© Алесь Белы, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.