Артыкулы: Міхаіл Барысавіч

Мiхаiл Барысавiч (1453 або 1457, г. Цвер—не пазней 1505) — апошнi вялікі князь Цвярскога вялiкага княства ў 1461—1485.

Уступiў на прастол малалетнiм пасля смерцi бацькi, Барыса Аляксандравiча, i па дасягненнi паўналецця спрабаваў працягваць яго палiтыку на захаванне незалежнасцi Цверы з апорай на ВКЛ. У жн. 1485 вял. князь маскоўскi Iван III пачаў ваенныя дзеяннi i аблажыў Цвер. Цвярское баярства у большасцi перайшло на бок Масквы. У ноч на 12.9.1485 М.Б. уцёк з абложанага горада ў ВКЛ. У 1486, атрымаўшы невял. дапаможны атрад ад вял. князя літоўскага Казiмiра, М.Б. беспаспяхова спрабаваў вярнуць сабе княства. У якасцi кампенсацыi за страчаныя ўладаннi атрымаў ад Казiмiра вял. грашовыя сумы, маёнтак Пячыхвосты на Валынi i вял. латыфундыю ў Слонiмскiм пав. (Ласасiная, Бялавiчы, Гошчава i iнш.). Першым шлюбам (1470) жанаты з Соф’яй, дачкой кiеўскага кн. Сямёна Алелькавiча, другiм, паводле няпэўных звестак, — з дачкой кагосьцi з роду Радзiвiлаў, аднак застаўся бяздзетным. Пасля смерцi М.Б. яго ўладаннi ў Беларусi перайшлi да кн. В.Глiнскага. У Нац. мастацкiм музеi Беларусi зберагаецца партрэт М.Б., якi паходзiць з Нясвiжскай галерэi Радзiвiлаў.

Лiтаратура:

Борзаковский В.С. История Тверского княжества. СПб., 1876;

Жизневский А.К. Портрет Тверского великого князя Михаила Борисовича. Тверь, 1889;

Клюг Э. Княжество Тверское (1247—1485 гг.): Пер. с нем. Тверь, 1994.

© Алесь Белы, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.