Артыкулы: Банецкі (Boniecki) Адам Юзаф Ф

Банецкі (Boniecki) Адам Юзаф Фелікс (19.11.1842, г.Жыдаў, Польшча—24.6.1909), польскі гісторык, генеалог. Вучыўся ў Пецярбургскім ун-це і Прававой школе ў Парыжы. У 1865—72 служыў у судовых установах у Варшаве. Пакінуўшы службу, асеў у маёнтку Свідна пад Варшавай і заняўся генеалагічнымі даследаваннямі. Гал. праца Б. — няскончаны «Польскі гербоўнік» («Herbarzpolski», т. 1—13, Варшава, 1899—1909), які змяшчае багаты матэрыял па генеалогіі шляхецкіх родаў ВКЛ. Пасля смерці Б. яго справу прадоўжыў А.Рэйскі, які ў 1911—19 апублікаваў т. 14—16 (да літары «М»). Працы Б. заснаваны на багатым архіўным матэрыяле, вылучаюцца крытычным падыходам і маюць высокую навук. каштоўнасць. Рукапісная спадчына Б., якая перайшла да У.Дважачака, загінула ў Варшаве ў 1944.

Творы:

Poczet rodów w Wielkiеm Księstwie Litewskiеm w XV i XVI w. Warszawa, 1887.

Літаратура:

Konarski S. Indeks nazwisk do Herbarza polskiego Adama Bonieckiego. Warszawa, 1993

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.