Артыкулы: Одэрборн Пауль
Одэрборн Пауль (Oderborn Paul) (каля
З 1577 служыў прапаведнiкам у Вiльнi, удзельнiчаў у рэлiгійных дыспутах i палемiчнай перапiсцы з прадстаўнiкамi iнш. канфесiй ВКЛ, у т.л. з Я.Ласiцкiм. У 1582 выдаў у Ростаку (Германiя) на лацінскай мове трактат «Апавяданне пра рэлiгiю i звычаi рускiх», у якiм выклаў свае ўражаннi ад побыту i рэлiгійнага жыцця беларусаў i рускiх, адным з першых сярод зах.-еўрапейскіх аўтараў ужыў назву «Белая Русь» у дачыненнi да ПнУ Беларусi. Трактат О. перавыдаваўся разам з падобнай па назве i змесце працай Ласiцкага i ў складзе выданняў кампiлятыўнага зместу. У 1587 у Гродне вiтаў абранне каралём польскiм i вял. князем літоўскім Жыгiмонта III, атрымаў ад яго пасаду лютэранскага пастара ў Рызе. Пазней служыў пастарам у сталiцы Курляндыi Мiтаве.
Творы:
De Russorum religione et ritibus narratio // Historiae ruthenicae scriptores exteri saeculi XVI. Beroline et Petropoli, 1842. T. 2.
© Алесь Белы, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


