Артыкулы: прывiлей 1388

прывiлей 1388 — першы заканадаўчы акт, якi ўстанаўлiваў у ВКЛ прававы статус яўрэяў, што пачалi актыўна сялiцца ў гарадах заходняй часткi дзяржавы ў 2-й пал. 14 ст.

Выдадзены кн. Вiтаўтам 24.6.1388 кагалу Берасця як найб. шматлiкай, эканамiчна развiтой i арганiзаванай грамадзе, якая доўгi час каардынавала агульнаяўрэйскае эканам., грамадскае i рэлiг. жыццё ў ВКЛ. Фактычна прывiлей распаўсюджваўся на ўсё яўрэйскае насельнiцтва ВКЛ. Пазней гэты прывiлей неаднаразова пацвярджалi i ўдакладнялi iнш. гаспадары ВКЛ. На яго ўзор выдавалiся прывiлеi iнш. гарадам (Трокам, Гародні, Луцку); у 1507 пацверджаны Жыгiмонтам I Старым у якасцi агульнадзярж. акта ВКЛ. Прывiлей устанаўлiваў асабiстую недатыкальнасць яўрэяў, юрыд. аўтаномiю i прынцыпы тэр. арганiзацыi iх грамады, узаемадзеянне кагалу з iн-тамi дзярж. улады i iнш. У асн. прывiлей паўтараў нормы яўрэйскага права краiн Цэнтр. Еўропы 13—14 ст. Яго арыгiнал (на лац. мове) не захаваўся, вядомы ў 8 спiсах 15—17 ст. на лац., старабел. i польскай мовах (Берасцейскi спiс 17 ст. зберагаецца ў Нац. гiст. архiве Беларусi).

Лiтаратура:

Лазутка С. Гудавичюс Э. Привилегия евреям Витаутаса Великого 1388 г. М., Иерусалим, 1993.

© Алесь Белы, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.