Артыкулы: Рагаля Самуiл
Рагаля Самуiл [?—14(24).1.1644] — друкар Вiленскай брацкай друкарнi, арганiзатар першай друкарнi ў Малдове.
У 1628 ездзiў у Маскву з «изустным тайным словом» ад Вiленскага Святадухаўскага манастыра. У 1636 сярод асоб, якiя падпiсалi адозву Афанасія Берасцейскага ў абарону праваслаўя, названы «Самоил Рогаля, друкар братства виленского». Пазней жыў у Львове, у 1643 пасланы мiтрапалiтам Пятром Магiлай да малдаўскага гаспадара Васiля Лупу ў Ясы арганiзаваць друкарню, у якой у тым жа годзе выдадзена першая малдаўская друкаваная кн. «Евангелле вучыцельнае» («Картя дэ ынвенцатуре»). Паехаўшы «для потреб друкарских на ярмарок лвовски», «отец Самуил, шо з Вилна немец, друкар», памёр у Львове.
Літаратура:
Исаевич Я.Д. Преемники первопечатника. М., 1981.
© Алесь Белы, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


