Артыкулы: Тросненская бітва 1368

Тросненская бітва 1368.

Адбылася ў час вайны Вялікага Княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай 1368—1372 на р. Тросна 21 лістапада (некаторыя крыніцы падаюць памылковую дату 21 снежня) паміж войскам ВКЛ на чале з вялікім князем Альгердам і старажавым атрадам Вялікага княства Маскоўскага. Кампанія 1368 (паводле маскоўскіх летапісаў — «первая литовщина») распачата Альгердам у падтрымку саюзнага ВКЛ Вял. княства Цвярскога. Раптоўнае з’яўленне войска ВКЛ «в силе тяжце» з ПдЗ (яно чакалася з боку г. Ржэў), забяспечанае поўнай сакрэтнасцю руху, заспела маскоўскага вял. кн. Дзмітрыя Іванавіча і яго саюзнікаў знянацку. 1-ю перамогу войска ВКЛ атрымала над кн. С.Дз.Старадубскім-Крапівой на р. Хоўхла (левы прыток Протвы), потым — над кн. К.Ю.Абаленскім і наблізілася да Масквы, дзе на р. Тросна (левы прыток Нары) яго сутрэла застава на чале з ваяводамі Дз.Мініным і А.Шубам. Цяжкаўзброеная конніца ВКЛ ушчэнт разграміла лёгкую, дрэнна ўзброеную і тактычна недасведчаную маскоўскую, абодва ваяводы і амаль усе ратнікі былі забітыя ці патанулі ў Тросне. Перамога ў Т.б. адкрыла Альгерду шлях на Маскву, 3-дзённая аблога якой была, аднак, беспаспяховай (за год да гэтага быў пабудаваны мураваны Маскоўскі Крэмль).

Літаратура:

Полное собрание русских летописей. Пг.; М.; Л., 1922. Т. 15, ч. 1. С. 88; 1949. Т. 25. С. 185; 1965. Т. 28. С. 75, 237.

© Алесь Белы, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.