Артыкулы: Хогенберг Франц (Hogenberg Franz)
Хогенберг Франц (Hogenberg Franz) (да
Вучыўся і працаваў у Англіі, Антверпене, супрацоўнічаў з А.Артэліем,гравіраваў карты для 1-га геаграфічнага атласа «Агляд шара зямнога» (1570), у т.л. Віда—Ляцкага карту. У 1570 уцёк ад рэліг. уціску ў Кёльн. У 1572 разам з кёльнскім тэолагам Г.Браўнам заснаваў шматтомную серыю «Гарады зямнога шара» (апошні, 6-ы том выйшаў у 1618) — збор выяў найважнейшых гарадоў свету, дзякуючы якому зах.-еўрапейскі чытач упершыню азнаёміўся з выглядам некаторых гарадоў ВКЛ: Гародні, Вільні, Смаленска, т.зв. Жыгімонтавым планам Масквы і інш. На картах і планах, створаных X. ці пад яго рэдакцыяй. Белая Русь выступае як сінонім Маскоўскай дзяржавы.
Літаратура:
Michow H. Die ältesten Karten von Russland: Ein Beitrag zur historischen Geographie. Hamburg, 1884;
Борисовская Н.А. Старинные гравированные карты и планы XV—XVIII вв. М., 1992;
Белы А. Хроника Белай Русі: Нарыс гісторыі адной геагр. назвы. Мн., 2000.
Белы Алесь. Хроніка Белай Русі: Імагалогія Беларусі ХІІ—XVIII стст. Смаленск: Інбелкульт, 2013. 468 с., іл.
© Алесь Белы, 2006, 2015
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне