Артыкулы: Агінскі Станіслаў

Агінскі Станіслаў (1710—14.6.1748) — дзяржаўны дзеяч. Мсціслаўскі кашталян у 1738—40, віцебскі кашталян з 1740.

З роду Агінскіх. Сын віцебскага ваяводы Марціна Агінскага і Тэрэзы з Бжастоўскіх. Пад час бескаралеўя 1733—36 падтрымаў Станіслава Ляшчынскага. Прымаў актыўны ўдзел у сутычках прыхільнікаў Ляшчынскага з рас. войскамі ва ўсх. Беларусі. У канцы 1730-х г. супрацоўнічаў з Радзівіламі. Пры іх падтрымцы ў 1741 беспаспяхова намагаўся стаць дэпутатам і трыбунальскім маршалкам. Аднак ужо ў час рускай кадэнцыі Трыбунала ВКЛ 1741 разам з Сапегамі выступаў супраць Радзівілаў. У саюзе з Сапегамі і Чартарыйскімі імкнуўся стаць маршалкам Трыбунала ВКЛ 1742 і нават атрымаў падтрымку каралеўскага двара. Пад ціскам сваякоў і з-за канфлікту з падскарбіем ВКЛ Я.Салагубам адмовіўся ад планаў стаць трыбунальскім маршалкам і нават не быў на ніводным з соймікаў. Такія перамены планаў А. сапсавалі яго адносіны з Сапегамі. Далей займаў самастойную пазіцыю і быў малаактыўным ва ўнутрыпаліт. жыцці ВКЛ. Валодаў Бешанковічамі, Свіслачу, Булкавым і інш. З 1734 г. быў жанаты на Марыяне, дачцы Казіміра Дамініка Агінскага; меў сыноў Матэвуша і Алаізія і дачку Элеанору.

Літаратура:

Skibiński M. Europa a Polska w dobie wojny o suksecje austriacką. Т. 1—2. Kraków, 1912.

Pamiętnik Tadeusza Ogińskiego // Przegląd Historyczny. 1914. Z. 1.

Zielińska Z. Walka «Familii» o reformę Rzeczypospolitej, 1743—1752. Warszawa, 1983.

Мацук А.У. Унутрыпалітычная сітуацыя ў Вялікім княстве Літоўскім у 1739 г. // Памяць стагоддзяў на карце Айчыны. Мн., 2007.

© Андрэй Мацук, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.