Артыкулы: Аскерка Рафал Алаізі

Аскерка Рафал Алаізі (1708—67) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Мазырскі харужы з 1733, маршалак з 1738: пасол на соймы 1748, 1760, 1764 і 1766.

Паходзіў з роду Аскеркаў, сын Антонія Аскеркі і Сафіі з Календаў, брат Гервазія Людвіка Аскеркі. У 1733 быў сярод тых, хто выбіраў каралём Станіслава Ляшчынскага. У 1740 абраны мазырскім дэпутатам і стаў маршалкам Скарбовага трыбунала. З пачатку 1740-х г. супрацоўнічаў з Сапегамі і Чартарыйскімі. Дапамог лоўчаму ВКЛ Міхалу Антонію Сапезе быць абраным дэпутатам у Мазыры і стаць маршалкам Трыбунала. Падтрымліваў праграму Чартарыйскіх па рэформе дзярж. ладу. У шэрагу іх прыхільнікаў знаходзіўся і пасля разрыву Чартарыйскіх з каралеўскім дваром. У 1756 абраны мазырскім дэпутатам і стаў маршалкам Скарбовага трыбунала. На канвакацыйным сойме 1764 вызначаны паслом да складання пакта канвента. У 1765 няўдала намагаўся атрымаць урад надворнага падскарбія ВКЛ.

Літаратура:

Konopczyński W. Polska w dobie wojny siedmioletniej. T. 1—2. Warszawa; Kraków, 1909—11;

Skibiński M. Europa a Polska w dobie wojny o suksecje austriacką. Т. 1—2. Kraków, 1912.

Zielińska Z. Walka «Familii» o reforme Rzeczypospolitej, 1743—1752. Warszawa, 1983.

Matuszewicz M. Diariusz życia mego. T. 1. Warszawa, 1996.

© Андрэй Мацук, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.