Артыкулы: Храптовіч Марцін

Храптовіч Марцін (30.11.1698—17.4.1766) — дзяржаўны дзеяч.

З роду Храптовчічаў, сын Міхала Храптовіча і Феліцыяны з Керсноўскіх. Вучыўся ў Віленскай акадэміі. У 1723 абраны дэпутатам Трыбунала ВКЛ. Пад час бескаралеўя разам са шляхтай Новагародскага ваяв. выступіў супраць выбару на трон Станіслава Ляшчынскага. Удзельнічаў у стварэнні канфедэрацыі Новагародскага ваяв. на сойміку 14.7.1733. Удзельнічаў у складанні пастановы канфедэрацыі, якая ўключала пункты аб забароне Ляшчынскаму прэтэндаваць на трон Рэчы Паспалітай. Быў сярод выбаршчыкаў Аўгуста ІІІ, але праявіў слабую актыўнасць пры абароне яго кандыдатуры. Потым далучыўся да прыхільнікаў Станіслава Ляшчынскага і 9.2.1734 накіраваны новагародскай канфедэрацыяй паслом да рэгіментара Антонія Пацея. У 1740-х г. супрацоўнічаў з Радзівіламі. У 1745 беспаспяхова дамагаўся ад іх падтрымкі, каб заняць урад мсціслаўскага кашталяна. У канцы 1740-х г. перайшоў на бок Чартарыйскіх. У 1750 па загаду Міхала Чартарыйскага быў гатовы супрацьстаяць на Новагародскім сойміку абранню дэпутатам Караля Станіслава Радзівіла. Стараста вярбілаўскі. Малаактыўны ва ўнутрыпаліт. жыцці, рабіў намаганні па павелічэнні сваіх уладанняў, якія сталі асновай для імклівай кар’еры яго сына Іахіма Ігната Юзафа Храптовіча.

Літаратура:

Zielińska Z. Walka «Familii» o reformę Rzeczypospolitej, 1743—1752. Warszawa, 1983;

Matuszewicz M. Diariusz życia mego. T. 1. Warszawa, 1996.

© Андрэй Мацук, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.