Артыкулы: Хаджы Хасроў (Азі Хасроў)
Хаджы Хасроў (Азі Хасроў) (да 1563, Полацк?—пасля 8.4.1595) — персідскі дыпламат 1590-х г.
Аб яго бел. паходжанні паведамляе ў адпісцы астраханскі ваявода Ф.Траекураў: «А родом… он литвин, полотцкого взятья». Пасля захопу Полацка войскамі Івана Грознага (1563) быў вывезены ў Масковію, адтуль у Персію. Пры двары шаха Абаса займаў пасаду перакладчыка. У маі 1592—ліст. 1594 узначальваў пасольства ў Маскву. Вёў паспяховыя перагаворы з урадам Фёдара Іванавіча аб саюзе і гандлі паміж Персіяй і Масковіяй. У Маскве меў кантакты з аўстрыйскім пасольствам М.Варкача адносна саюзу еўрапейскіх дзяржаў і Персіі супраць Турцыі.
Літаратура:
Бушев П.П. История посольств и дипломатических отношений Русского и Иранского государств в 1586—1612 іт.: (по русским архивам). М., 1976.
© Алег Ліцкевіч, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне