Артыкулы: кавалькатар
кавалькатар — берэйтар, трэнер коней, які рыхтаваў іх да выездкі і вайсковага строю. Тэрмін вядомы з 16 ст., паходзіць з Італіі, адкуль былі і самі кавалькатары. Кавалькатары вялікага князя літоўскага Жыгімонта Аўгуста — Сцыпіян Кампа і Даніель Марэці — атрымалі за службу некалькі сёлаў у Гарадзенскім старастве[1]. Князь Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка меў кавалькатара-італьянца Карла Арыгоні, які ў 1604 атрымаў высокую плату 124 злотых[2]. Крыштаф Дарагастайскі ў сваім творы «Гіпіка» адзначаў: «Мала ж, апрача ягамосці караля, пана нашага, знаходзіцца кавалькатараў і паноў, якія добра ведаюць конную справу», тут жа выклаў абавязкі кавалькатараў (кн. 2, раздзел Х).
Падрабазнасці:
Дарагастайскі Крыштаф Монвід. Гіпіка, альбо Кніга пра коней. Мінск: Юніпак, 2007. 215 с., іл.
© Валерый Пазднякоў, 2017
[1] .
[2] .
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне