Артыкулы: Берсан (Bersohn) Маціяс
Берсан (Bersohn) Маціяс (4.6.1823, г. Варшава—19.11.1908), польскі гісторык культуры. З яўрэйскай сям’і. Вучыўся ў Берлінскім ун-це. Займаўся прадпрымальніцтвам, дабрачыннасцю. Вывучаў гісторыю польскай выяўленчага мастацтва, гісторыю яўрэйскай культуры і сінагог (у т.л. ў Заблудаве, Воўпе, Узлянах), бібліятэк і музеяў Рэчы Паспалітай. Аўтар прац пра Нясвіжскую збраёўню князёў Радзівілаў. Калекцыяніраваў творы мастацтва, займаўся археалогіяй. Уваходзіў у кіраўніцтва Варшаўскага таварыства дабрачынасці, Таварыства падтрымкі прыгожых мастацтваў. Член Камісіі гісторыі мастацтва Акадэміі умельства ў Кракаве, Таварыства сяброў навук у Познані. Большая частка калекцый Б. перайшла ў Нац. музей у Варшаве, зборы іудаікі Б. скалалі аснову "Музея яўрэйскіх старажытнасцей імя Маціяса Берсана" ў Варшаве.
Тв.: Kilka słów o polskich podróżnikach do ziemi ś-tej i ich dziełach. S.l., 1868; O rytownikach gdańskich: Podręcznik dla zbierających sztychy polskie. Warszawa, 1887 (3 wyd. 1986);Studenci Polacy na Uniwersytecie Bolońskim w XVI i XVII wieku. Cz. 1—2. Kraków, 1890—93; Quelques mots sur un tableau inconnu d'Andrea Vincentino représentant l'entrée d'Henri III roi de Pologne et de France ̀a Venise en l'an 1574. Rome, 1892; Kilka słów o dawniejszych bóżnicach drewnianych w Polsce. Z. 1—3. Kraków; Warszawa, 1895—1903 (2 wyd. Warszawa, 1985); Modlitewnik królowej Maryi Kazimiery Sobieskiej. Kraków, 1896; O illuminowanych rękopisach polskich. Warszawa, 1900;O starych armatach spiżowych w Nieświeżu // Sprawozdania Komisyi do Badania Historyi Sztuki w Polsce. Kraków, 1902. T. 7; Dawna zbrojownia Książąt Radziwiłłów w Nieświeżu. Warszawa, 1904; Słownik biograficzny uczonych Żydów Polskich XVI, XVII i XVIII wieku. Warszawa, 1905 (4 wyd. 1989); Dyplomataryusz dotyczący Żydów w dawnej Polsce na źródłach archiwalnych osnuty (1388—1782). Warszawa, 1910.
© Валерый Пазднякоў, 2017
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


