Артыкулы: Мікалай (Трускоўскі)

Мікалай (Трускоўскі) (Николай Трусковский) (1826—20.8(1.9)1881) — дзеяч праваслаўнай царквы, гісторык. Архімандрыт (1852).

Бацька — уніяцкі святар Фёдар Трускоўскі (нарадзіўся ў 1775), святар царквы ў в. Гаруцішкі Мінскага павета (1818—1837). Маці — Элеанора Левановіч. Яго родны брат — протаіярэй Пётр Фёдаравіч Трускоўскі (?—1874).

У 1841 скончыў Літоўскую духоўную семінарыю ў Жыровічах, у 1841—1845 вучыўся ў Кіеўскай духоўнай акадэміі, якую скончыў са ступенню магістра багаслоўя. У акадэміі прыняў манаства (1843) і сан святара.

З 1845 служыў інспектарам і прафесарам філасофскіх навук у Ноўгарадскай духоўнай семінарыі. З 1848 інспектар і прафесар царкоўнай гісторыі ў Мінскай духоўнай семінарыі, з 1853 рэктар і прафесар багаслоўскіх навук. Адначасова з 1854 благачынны манастыроў Мінскай епархіі, настаяцель Пінскага Богаяўленскага манастыра, з 1856 настаяцель Лядзінскага манастыра, у снежні 1863—студзені 1865 чарговы архімандрыт у Санкт-Пецярбургу. У 1865—1876? рэктар Пскоўскай духоўнай семінарыі, адначасова настаяцель Спаса-Мірожскага манастыра. Пасля настаяцель Маскоўскага Заіконаспаскага манастыра.

Памёр у Маскве. Пахаваны ў Сіманавым манастыры.

Аўтар кнігі «Гісторыка-статыстычнае апісанне Мінскай епархіі» (1864), за якую атрымаў ордэн св. Уладзіміра 3-й ступені і падзяку імператара.

Працы:

Историко-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минской духовной семинарии Архимандритом Николаем. СПб., 1864. 315 с. (Рэцэнзія: Матвеевский П. // Странник. 1864. № 10).

Историко-статистические сведения о чудотворных иконах и благочестивых обычаях в Минской епархии (3-й и 6-й отделы «Историко-статистического описания Минской епархии») / Сочинение Р. М. Д. С. архимандрита Николая. СПб.: Типография духовного журнала «Странник», 1864. 25 с.

Исторические сведения о начале и судьбе православной церкви в нынешней Минской епархии / Сочинение Р. М. Д. С. архимандрита Николая. СПб.: Типография духовного журнала «Странник», 1864. 50 с. (1-й отдел «Историко-статистического описания Минской епархии»).

Исторические сведения о начале и судьбе православной церкви в нынешней Минской епархии // Минские губбернские ведомости. 1864. № 49, 50.

Падрабязнасці:

Иерофей, епископ острожский. Отчетная записка о рассмотренной рукописи архимандрита Николая под заглавием: О начале и судьбе православной церкви в нынешней Минской епархии, с соображением и заключением рассматривавшего // Волынские епархиальные ведомости. 1873. № 10. С. 354—372; № 11. С. 393—412; № 12. С. 433—441.

Кончина архимандрита Московского Заиконоспасского монастыря // Минские епархиальные ведомости. 1881. № 19. С. 452—453. (Некралог).

Ковалев Алексей. Историческое описание Ставропигиального второклассного Заиконоспасского монастыря в Москве, на Никольской улице. М., 1887. (Змешчана памылковая дата смерці 19.8.1882).

Ленкевич Д.В. Архимандрит Николай. Что стоит за этим именем? // Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі: стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця. Матэрыялы рэспубліканскай навуковай канферэнцыі. 3—4 мая 2002 года, Гродна. У 4 частках. Частка 4. Гродна: ГрДУ, 2003. С. 115—119, 300.

Лісейчыкаў Дзяніс. Святар у беларускім соцыуме. Прасапаграфія ўніяцкага духавенства 1596—1839 гг. Мінск: Беларусь, 2015. С. 512.

© Валерый Пазднякоў, 2017

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.