Артыкулы: Нектарый

Нектарый — царкоўны жывапісец-манументаліст і ювелір 16 ст. Працаваў у Супрасльскім манастыры. Упамінаецца ў рэестры манастырскіх рэчаў, складзеных архімандрытам Сяргеем Кібарам у 1557:

«Сербину Нектарію малерю за Деисусецъ теплое церкви дано 6 копъ грошей, а золото церковное. За двѣ святости, што он же робилъ, трехъ святителей и трехъ преподобныхъ, 9 копъ грошей, а золото церковное»[1].

Мяркуецца, што Н. выканаў фрэскі ў царкве Супрасльскага манастыра. Ён жа атаясамліваецца з Нектарыем — аўтарам царкоўнага жывапіснага падручніка «Ціпік».

Падрабязнасці:

Петров Н.И. «Типик» о церковном и о настенном письме епископа Нектария из сербского града Велеса, 1599 года, и значение его в истории русской иконописи // Записки Императорского Русского Археологического Общества. Т. XI. Вып. 1 и 2. Новая серия. СПб., 1899. С. 1—52.

Petkovič Sreten. Nektarij Serb, malarz z XVI wieku i jego działalność w klasztorze w Supraślu // Rocznik Białostocki. Tom XVI. Warszawa, 1991. S. 293—323, il.

Stawicki Stanisław. Serb Nektarij — malarz i autor podręcznika malarskiego z XVI w. // Małe miasta. Kultura i oświata. Supraśl: Collegium Suprasliense, 2004. S. 109—146, il.

© Валерый Пазднякоў, 2019


[1] Вестник Западной России. 1867. Книжка VIII. C. 55; Археографический сборник документов. Том 9. Вильна, 1870. С. 52. 

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.