Артыкулы: Бітва на Протве 1248

Бітва на Протве 1248. Адбылася на рацэ Протва (левы прыток Акі) паміж войскам літоўскіх князёў і войскам вялікага князя ўладзімірскага і князя маскоўскага Міхаіла Яраславіча Харабрыта.

Згодна паведамленню Іпацьеўскага летапісу, літоўскі князь Міндоўг паслаў сваіх сваякоў, князёў Таўцівіла, Эдзівіда і Выкынта ваяваць Смаленскую зямлю, каб у гэты час захапіць іх землі ў Літве. Паводле летапісаў паўночна-ўсходняй Русі, літоўскае войска сустрэлася ў 1248 у бітве на Протве з войскам Міхаіла Яраславіча. Пра падрабязнасці бітвы не паведамляецца, акрамя таго, што Міхаіл Яраславіч быў забіты. Растоўскі епіскап Кірыла ІІ перавез яго цела ва Уладзімір і пахаваў ва Успенскім саборы 8 лістапада. Міхаіл Яраславіч быў адзіным уладаром Масквы, які загінуў ад Літвы. Прынамсі да 18 ст. Расійская праваслаўная царква лічыла яго святым (дзень памяці 22 лістапада).

Крыніцы:

НПЛ. С. 79, 298 (6752)

ПСРЛ.

Т. 1. С. 201, 226.

Т. 1. Стб. 471 (6756);

Т. 4. Ч. 1. С. 229 (6756), 230 (6757)

Т. 5. С. 186 (6757).

Т. 15. Стб. 395 (6756).

Т. 16. Стб. 52—53 (6757).

Т. 20. Ч. 1. С. 162—163 (6756).

Т. 23. С. 83 (6756).

Т. 27. С. 235 (6757). С. 321 (6757).

Т. 33. С. 71 (6756).

Т. 37. С. 30 (6757).

Т. 39. С. 87 (6755).

Т. 42. С. 118 (6757).

Т. 43. С. 96 (6757).

Падрабязнасці:

Забелин И.Е. История города Москвы. М., 1905;

Карамзин М. История государства Российского. Том 4.

Нехачин И. Новое ядро Российской истории. М., 1809. Ч. 1;

Соловьев. Кн. 2;

Тихомиров М.Н. Древняя Москва. М., 1947;

Хмыров. Государи;

Baumgarten. Généalogie des branches régnantes de Rurikides du XIII-е au XVI-е siècle. Roma: 1934.

Мальгин Тимофей. Зерцало российских государей с 862 по 1789 год, … В Санктпетербурге, 1789. 101, [2] с. (с. 59).

Нехачин Иван. Исторический словарь российских государей, князей, царей, императоров и императриц, … М., 1793. 222, VIII с. (с. 120).

Экземплярский А.В. Великие и удельные князья Северной Руси в татарский период, с 1238 по 1505 г. Биографические очерки по первоисточникам и главнейшим пособиям. Том первый. Великие князья Владимирские и Владимиро-Московские. СПб., 1889. Х, 474 с. (с. 24—25).

Paszkiewicz Henryk. Jagiellonowie a Moskwa. Tom I. Litwa a Moskwa w XIII i XIV wieku. Warszawa: Z zasiłku Funduszu Kultury Narodowej, 1933. 454 s. (s. 63—64).

Пашуто В.Т. Образование Литовского государства. М.: Издательство АН СССР, 1959. 531 с., карты. (с. 44).

Гудавичюс Эдвардас. История Литвы. Том 1. С древнейших времен до 1569 года. М.: Фонд имени И.Д.Сытина; Baltrus, 2005. 680 с., ил., карты. (с. 51).

© Валерый Пазднякоў, 2019

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.