Артыкулы: Анташэўскі Казімір
Анташэўскі Казімір (1757—пасля 1805) — мастак-манументаліст.
Бацька: Ігнат, сын Юрыя (1735—?).
Спецыялізаваўся на сцянных роспісах, працаваў у тэхніцы ілюзійнага жывапісу. У творчасці А. спалучаюцца рысы позняга бароку і класіцызму. У сярэдзіне 19 ст. А. лічылі лепшым мастаком у Мінску былых часоў (У.Сыракомля).
У 1782, калі быў прыдворным мастаком Яна Нікадзіма Лапацінскага, старасты мсціслаўскага, А. заключыў кантракт на выкананне 7 распісных ілюзійных алтароў у касцёле ў Будславе.
У 1790 падпісаў кантракт на роспіс і ўпрыгожанне драўлянай разьбой касцёла кляштара францысканцаў у Дзісне.
Распісаў езуіцкі касцёл св. Тадэвуша ў Лучаі (каля 1783—1795), кафедральны касцёл у Менску (каля 1798—1799).
На аснове аналізу стылістычных рысаў мяркуецца, што А. мог выканаць роспісы ў касцёле бернардзінцаў у Пінску, базыльянскай царкве (паезуіцкім касцёле) у Пінску, касцёле бенедыкцінцаў у Гарадзішчы, касцёле капуцынаў у Любяшове, касцёле францысканцаў у Гальшанах, базыльянскай царкве ў Малых Лядах, касцёле ў Прыдруйску, касцёле ў Малькаўшчыне каля Друі.
У пачатку 19 ст. дамагаўся зацвярджэння ў дваранстве Расійскай імперыі з гербам «Эліта» (выводзіўся з Пінскага павета). Прызнаны ў дваранстве пастановай Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу ад 3.1.1802, аднак указам Сената ад 18.9.1825 не зацверджаны.
Жонка: Ядвіга Рубашоўна.
Сын: Іосіф (1804—?), у 1825 служыў у Віленскім пяхотным палку.
Падрабязнасці:
Ryszkiewicz A. Antoszewski Antoni // Słownik artystów polskich. Warszawa. 1971. T. 1. S. 40.
Анташэўскі Антон // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 1. Мінск: БелСЭ, 1984. С. 127.
Kałamajska-SaeedMaria. FreskikościołabernardynówwBudsławiu// Sztuka Kresów Wschodnich. Tom 2. Materiałysesij naukowej. Kraków, maj 1995. Kraków, 1996.S. 409—423, il.
Адамовіч С. Цуд адраджэння // Наша вера. 1998. № 1. С. 14.
Бажэнава В. Тыпалогія ілюзіяністычнага жывапісу // Наша вера. 1999. № 2. С. 34—40.
Мамонька Алесь. Роспісы Будслаўскага касцёла // Наша вера. 2001. № 2 (16). С. 9—13, іл.
Гербоўнік беларускай шляхты. Том 1. Мінск, 2002. С. 235.
Klajumienė Dalia. XVIII a. sienų tapyba Lietuvos bažnyčių architektūroje. Vilnius: Vilniaus dailės akademijos leidykla, 2004. 279 p., pav.
Klajumienė D. Antošėvskis Kazimiras, Antoszewski Kazimierz // Lietuvos dailininkų žodynas. I tomas: XVI—XVIII a. volume. = Dictionarz of Lithuanian Artists. I volume: 16th—18th centuries. Vilnius, 2005. P. 68—69.
Klajumienė Dalia. Tapyti altoriai (XVIII a.—XIX a. I p.): nykstantys Lietuvos bažnyčių dailės paminklai. Vilnius: Vilniaus dailės akademijos leidykla, 2006.
Paknys Mindaugas. Lietuvos Didžiosios Kunigaikštijos dailės ir architektūros istorija: žymiausi menininkai. Vilnius: Vilniaus dailės akademijos leidykla, 2009. 142 p., il.(P. 110—111).
Анташэўскі Антон // Культура Беларусі. Энцыклапедыя. Т. 1. Мінск: БелЭн, 2010. С. 171—172.
Kałamajska-Saeed Maria. Perły z Atlantydy — relacja inwentaryzatorska z Białorusi // Stan badań nad wielokulturowym dziedzictwem dawnej Rzeczypospolitej. T. I. Białystok, 2010. S. 47—73, il.
Klajumienė Dalia, Święcka Ewa. The Wall Paintings in the Franciscan Church of St. John the Baptist in Holszany: History and Conservation Works // Architectus.2011. Nr 1 (29). S. 11—18, il.
Michalczyk Zbigniew. Kazimierz Antoszewski igrupabarokowo-klasycystycznychmalowideł ściennych na terenie Wielkiego Księstwa Litewskiego // Biuletyn Historii Sztuki.2011. Nr 3—4. S. 479—530, il.
© Валерый Пазднякоў, 2019
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне


