Артыкулы: Аляшэўскі Ян

Аляшэўскі Ян (?—1723)— дзеяч грэка-каталіцкай царквы, базыльянін, гісторык.

Паходзіў са шляхты. Быў падсудкам Берасцейскага земскага суда. Падчас двубою страціў уладанне правай рукой, пасля чаго ўступіў у базыльянскі ордэн (1686), стаў святаром (1700). Жыў у Віленскім Троіцкім манастыры, у 1704—1705 яго вікарый. Напярэдадні ўваходу шведскіх войскаў у ВКЛ у 1702 вывез каштоўнасці Віленскага, Быценскага і Барунскага базыльянскіх манастыроў у Дубна (Украіна). У 1690—1706 генеральны пракуратар базыльянскага ордэна. У 1706—1709 старшы (ігумен) базыльянскага манастыра ў Менску. На кангрэгацыі 1709 абраны кансультарам (райцам) базыльнскага ордэна. Быў старшым манастыроў у Барунах (1709—1717), Жыровічах (1718). З 1719 протакансультар (намеснік галавы) базыльянскага ордэна.

Упарадкаваў архівы Віленскага Троіцкага і Барунскага манастыроў, зрабіў іх апісанне.

Праца Аляшэўскага «Абвяржэнне інфармацыі ксяндзоў полацкіх езуітаў аб маёмасці іх калегіума»(Вільня, 1699, перадрукавана ў 1902 пад назвай «Fundusze…») прысвечана доказу таго, што кароль Стафан Баторый незаконна перадаў полацкім езуітам нерухомую маёмасць праваслаўных манастыроў, і неабходнасці перадачы гэтай нерухомасці базыльянскаму ордэну.

Праца «Абарона Віленскага манастыра царквы Найсвяцейшай Тройцы» (Вільня, 1702) прысвечана абароне правоў манастыра на самакіраванне.

Праца «Мемарыял аб Віленскім манастыры царквы Найсвяцейшай Тройцы» (напісана ў 1701—1704, часткова надрукавана ў 1874) утрымлівае падрабязнае апісанне манастырскіх будынкаў, нерухомай маёмасці, фундушаў і архіва Віленскага Троіцкага манастыра.

Праца «Тлумачэнне некаторых ордэнскіх канстытуцый»(напісана каля 1719, надрукавана ў 1902)напісана ў абарону базыльянскага ордэна супраць намаганняў епіскапату падначаліць яго.

«Нарыс айчынных няшчасцяў» (напісаны ў 1721, надрукаваны ў 1899) апісвае падзеі ў ВКЛ у 1696—1721 у час вайны Сапегаў са шляхтай і Паўночнай вайны 1700—1721).

«Памяннік» (1721) — збор біяграфій 125 базыльянаў (у т.л. епіскапаў і мітрапалатаў) перыяду 1686—1721 (пасля смерці Аляшэўскага яго працу давёў да 1730 базыльянін Антон Завадскі).

Аўтар хронікі Барунскага манастыра.

Працы:

Refutacya informacyi XX Iezuitow Połockich o dobrach do ich Collegium nalezących. (Вільня, 1699). (Пад назвай «Fundusze, prawa y starożytne przywilia y konfirmacye» надрукавана: Археографический сборник документов относящихся к истории Северо-Западной Руси. Том XIII. Вильна, 1902. С. 47—71).

Obrona monastyra Wileńskiego cerkwi Przenayświętszey Troycy y zupełna informacya przez wielebnych OO. Bazylianow wileńskich unitów przy teyże cerkwi zostających na przyszłą da Bog generalną tegoż zakonu przpadaiącą kongregacyą sporządzona y do druku w roku 1702 podana, z obiasnieniem iak dawno y przez kogo cerkiew wileńska s. Troycy fundowana iest, iakie ab antiquo nadanie miała, y co zaprzyczyna że one za disuniey utraci. Wilnio, 1702.

Memoryał, abo informacya i objasnienie klasztoru Wileńskiego cerkwi Przenaswiętszey Troycy, od jednego zakonnika reguły s. Bazylego W. w tym ze klasztorze mieszkającego sporządzone z archiwumspraw tuteyszego klasztoru Wilenskiego roku 1701... (Часткова апублікаваны: Археографический сборник документов относящихся к истории Северо-Западной Руси. Том X. Вильна, 1874. С. 1—217).

Objaśnienie niektórych konstytucyi zakonnych reguły Swiętego Oyca naszego Bazylego Wielkiego na różnych kongregacyach stanowionych, począwszy od kongregatiey pierwszey Nowogrodowickiey w roku 1617 aż do roku 1703 odprawowanych... (Надрукавана: Археографический сборник документов относящихся к истории Северо-Западной Руси. Том XIII. Вильна, 1902. С. 1—34).

Abrys domowej nieszczęsliwosci y Wnętrznej Niesnaski, Wojny, Korony Polskiey y Wielkiego Xięstwa Litewskiego Pro Informatione Potomnym następującym czasom Przez iedną Zakonną Osobę swiatu pokazany y z Załoscią wyrażony Anno 1721 / Wydał z rękopisu Franciszek Ksawery Kluczycki. Kraków: Nakładem Stanisława Kluczyckiego, 1899. XXIII, 105 s.

Pominnik, abo wizerunek smiertelnosci ludzkiey przez opisanie wielebnych ojcow y braci zmarłych celnieyszych tylko y prałatów w Zakonie s-o Bazylego, począwszy od roku przeszłego 1686 az do roku terazneyszego 1721, od iednego zakonnika teyze reguły… (Расійская Нацыянальная Бібліятэка, Санкт- Пецярбург. Аддзел рукапісаў. Польск. F.1.47.).

Wiadomość niektórych rzeczy, który sie działy w Borunach od roku 1706 od pogorżenia miasteczka i klasztoru...aż do roku 1715 wykonnotowane... (У пачатку 20 ст. захоўваўся ў Вільні).

O sukcesyi Metropolitow od Iedności S. w Litwie y Rusi przyiętey z kosciołem Rzymskim. (Знаходжанне невядома).

Падрабязнасці:

АВАК. 10. С. 143—149, 165—166.

АСД. 12. С. 145, 150, 158, 159, 164, 165, 170.

Описание документов архива западнорусских униатских митрополитов. Том второй. 1701—1839. СПб., 1907. С. 11, 20, 30, 49.

Кульчинский И. Съезды базилиян в Западной Руси // Вестник Западной России. 1870. Кн. IV. Т. ІІ. С. 37.

OstatnieStebelskiegopracezautografuwydał, wstępemiprzypisamiobjaśnił Dr. Władysław Seredyński // Scriptores Rerum Polonicarum. Tomus IV. Archiwum Komisyi Historycznej. Tom I. Kraków: Nakładem Akademii Umiejętności, 1878. S. 372.

Диковский Н. Базилианский орден и его значение в западно-русской униатской церкви в XVII и начале XVIII века, — до Замойского провинциального собора 1720 г. // Гродненские епархиальные ведомости. 1906. № 38. С. 1023—1026.

Deruga Aleksy.Piotr Wielki a unici i unja kościelna 1700—1711. Wilno: Instytut Naukowo-Badawczy Europy Wschodniej, 1936.

Deruga Aleksy. Jeszcze jeden rękopis bazyljanina Jana Oleszewskiego (†1723) // Ateneum Wileńskie. Rocznik XI. 1936. S. 291—297. (+е. Я.Олешевский).

Wojnar M.M. Basilian scholars and publishing houses (XVII—XVIII) // Записки Чина Св. Василія Великого. Т. ІХ (XV). Вип. 1—4. Рим, 1974. С. 74—75.

Pietnoczka Bohdan. Bazylianie wileńscy Marcjan Kulczycki i Jan Olszewski, a autorstwo «Obrony monastyra wileńskiego» // Šv. Bazilijaus Didžiojo ordinas: iš liaudies — liaudžiai. Mokslinių straipsnių rinkinys, parengtas pagal XI tarptautinės mokslinės konderencijos, skirtos Vilniaus Svč. Trejybės Graikų apeigų katalikų bažnyčios 500 metų jubiliejui, pranešimų medžiagą. Vilnius —Šiauliai — Bazilionai 2014 m. lapkričio 8—10 d. Šiauliai: Šiaulių universitetas, 2017. S. 183—188.

На перехресті культур. Монастир і храм Пресвятоï Трійці у Вільнюсі. Колективна монографія. Vilnius: Vilnius University Press, 2017. 469 с., іл.

© Валерый Пазднякоў, 2019

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.