Артыкулы: Стацкевіч-Тальваш Міхал Палямон

Стацкевіч-Тальваш Міхал Палямон (?—да 8.9.1794) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ.

З шляхецкага роду герба «Лебедзь». Бацька: Тадэвуш Тальваш, абозны чарнігаўскі. Маці: Людвіка з Самсонаў-Падбярэскіх.

Дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1772—1773, 1783—1784. Шамбялян караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага з 1783. У 1790 абраны на 2 гады членам цывільна-вайсковай камісіі Шавельскай рэпартыцыі Жамойці. У 1792 абраны адным з суддзяў зямянскіх Шавельскага павета. У 1794 абраны маршалкам шляхты Шавельскага павета.

У час паўстання 1794 узначаліў узброеныя сілы павета як зямянскі генерал-маёр. 9—10.6.1794 пацярпеў паражэнні ад войскаў ген. С.Галіцына, палк. Ф.Казляінава, 16.6.1794 у намагаўся адбіць Жагары. Удзельнічаў у іншых баях, у т.л. Курляндыі. У час паўстання быў паранены ці захварэў, з чаго і памёр.

Пахаваны ў бернардзінскім касцёле ў Цітавянах.

Маёнткі: Юсайце, Юшкайце, Падубісе, Гарайне, Мэке, Пакальнішкі (Шавельскі павет), Пушынішкі (Расейнскі павет), Папрудзе (Віленскі павет), Аўсянішкі (Ваўкавыскі павет).

Жонка(шлюб з 1777?): Ангела з Івановічаў.

Дзяцей не меў.

Падрабязнасці:

Żytkowicz Leonid. Rządy Repnina na Litwie w latach 1794—7. Wilno, 1938.

Deputaci Trybunału Głównego Wielkiego Księstwa Litewskiego (1697—1794). Spis / Pod redakcją Andrzeja Rachuby opracowali Andrzej Rachuba i Przemysław P. Romaniuk przy współpracy Andreja Macuka i Jewgienija Aniszczenki. Warszawa: DiG, 2004. 448 s.

Machynia Mariusz. Steckiewicz (Talwosz Steckiewicz, Stetkiewicz) Michał Palemon // Polski Słownik Biograficzny. T. 43/1. Z. 176. Warszawa; Kraków, 2005. S. 101—102.

© Валерый Пазднякоў, 2019

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.