Артыкулы: Астрынская воласць
Астрынская воласць існавала на левабярэжжы Котры (правы прытока Нёмана). Цэнтр воласці — мястэчка Астрына (цяпер гарадскі пасёлак у Шчучынскім раёне). Воласць вядома з сярэдзіны XV ст., калі належала вялікаму князю Казіміру і драбілася ў выніку раздач гаспадарскіх зямель баярам. У самой Астрыне знаходзіліся вялікакняскія намеснікі (дзяржаўцы). У пачатку XVI ст. імі былі князь Глеб Пронскі, Федзька Храбтовіч, Станіслаў Андрэевіч Скіндар, Аляксандр Іванавіч Хадкевіч.
У XVI ст. у Астрынскай воласці адзначаны землі Валікоўшчына[1], Куцаўская, Манцеўшчына, Лішкаўшчына, Андрэйцаўшчына, Андруцеўская, Сараеўская, Федзькаўшчына, Русінаўшына, Бакулаўшчына, Лобасірэўшчына, Калодніна, Цімашэўшчына, Зіхаўшчына[2], Якаўшчына, Андрэеўшчына, Амяльянаўшчына[3], Дзягілеўшчына[4], Харытонаўшчына[5], сёлы Кобравічы[6], Маляцічы, Пугічоўскае[7],
Пры перадачы Астрынскай воласці А.І.Хадкевічу ў 1520 г. упамінаюцца катэгорыі мясцовага насельніцтва: людзі путныя, данныя і цяглыя, конюхі, канакормцы, лейці. Яны мелі плаціць і пастаўляць гаспадару даніну грашовую і мядовую, бабровую і кунічную, дзякла жытнае і аўсянае, сена падзякальнае, калодзінае, пянцінікі, плату з ставоў і млыноў[8].
Астрынская воласць называлася таксама паветам, з канца XVI ст. — стараствам.
Уваходзіла ў Троцкае ваяводства, з сярэдзіны XVI ст. у Лідскім павеце Віленскага ваяводства.
У XVI ст. землямі каля Астрыны валодала сям’я татарскіх царэвічаў Астрынскіх.
У сярэдзіне XVI ст. праведзена валочная памера, у Астрыне ўведзена пасада войта. У 1600 г. упамінаюцца гарадскія войт, бурмістры, райцы, лаўнікі і цэхмістры[9]. Прывілей на вольнасці Астрыне выдаў Ян ІІІ Сабескі 28 чэрвеня 1685 г. Кароль польскі і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі 16 чэрвеня 1792 г. даў мястэчку прывілей на пацвярджэнне гарадскіх вольнасцей і на герб: «вежа, на якой рука ва ўзбраенні з паднятым дагары палашам»[10].
У 1556 Спаская царква ў Астрыне атрымала фундуш ад вялікага князя літоўскага Жыгімонта Аўгуста[11]. У 1696 г. адзначана ўніяцкая драўляная Спаская царква[12].
Падрабязнасці:
Юркевич И. Остринский приход Виленской губернии Лидского уезда // Этнографический сборник, издаваемый Императорским Русским Географическим Обществом. Выпуск 1. СПб.: В типографии Министерства внутренних дел, 1853. С. 283—293.
Любавский М. Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства ко времени издания первого литовского статута. [М., 1892]. С. 157—158.
Думин С.В. Татарские царевичи в Великом княжестве Литовском (XV—XVI вв.) // Древнейшие государства на территории СССР. 1987 г. М., 1989.
Юркевіч Іван. Астрынскі прыход Віленскай губерні Лідскага павета // Полымя. 2002. № 2. С. 235—247.
© Валерый Пазднякоў, 2020
[1] Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 6 (1494—1506). Užrašymų knyga 6 / Parengė A.Baliulis. Vilnius: Lietuvos istorijos instituto leidykla, 2007. № 449. Р. 267.
[2] Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 9 (1511—1518). Užrašymų knyga 9 / Parengė: K.Pietkiewicz. Vilnius: Žara, 2002. № 104. P. 125; № 148. Р. 144; № 179. Р. 159—160; № 234. Р. 185—186; № 372. Р. 237.
[3] КМФ-18.1.21.45; 61 об.
[4] Lietuvos Metrika (1533—1535). 8-oji Teismų bylų knyga (XVI a. pabaigos kopija). = Литовская Метрика (1533—1535). 8-я книга судных дел. (Копия конца XVI в.). Vilnius: Vilniaus universiteto leidykla, 1999. № 333. P. 154.
[5] РИБ-20. № 375. Стб. 504—505.
[6] Lietuvos Metrika (1522—1530). 4-oji Teismų bylų knyga (XVI a. pabaigos kopija). = Литовская Метрика (1522—1530). 4-я книга судных дел. (Копия конца XVI в.). Vilnius: Vilniaus universiteto leidykla, 1997. № 415. P. 344—345.
[7] Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 51 (1566—1574). Užrašymų knyga 51 / Parengė: A.Baliulis, R.Ragauskienė, A.Ragauskas. = Литовская Метрика (1566—1574). Книга записей 51. Vilnius: Žara, 2000. № 202. P. 284—285.
[8] Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 10 (1440—1523). Užrašymų knyga 10 / Parengė: E.Banionis ir A.Baliulis. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1997. № 64. P. 74.
[9] КМФ-18.1.288.146 об.—147.
[10] Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 556 (1791—1792). Viešųjų reikalų knyga 35 / Parengė: A.Baliulis, R.Firkovičius, E.Rimša. Vilnius: Versus aureus, 2005. № 72. P. 162—164.
[11] Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Шчуччынскага раёна. Мн.: БелЭн. С. 41—42.
[12] Лісейчыкаў Д. В. Звон з Каложы і падсвечнікі з Караляўца: візіты ўніяцкіх цэркваў Гродзенскай пратапопіі 1696 г. // Архіварыус. Зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў. Выпуск 16. Мінск: НГАБ, 2018. С. 78.
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


