Артыкулы: Шпіцнагель Фердынанд (Spitznagel Ferdynand)
Шпіцнагель Фердынанд (Spitznagel Ferdynand) (каля 1757, Швабія—30.4(12.5).1826) — медык, натураліст. Доктар філасофіі і медыцыны, заслужаны прафесар (1820).
Вучыўся ў Констанцы, Вене. Быў практыкуючым лекарам у Венеі Венгрыі. З студзеня 1792 у Вільні, прафесар батанікі і заалогіі (галава кафедры натуральнай гісторыі) у Галоўнай школе ВКЛ (з 1803 Віленскі ўніверсітэт). Узнавіў батанічны сад у Саракішках над Віленкай, закладзены Георгам Форстэрам. Упарадкаваў кабінет натуральнай гісторыі. Быў узнагароджаны каралём Станіславам Аўгустам Панятоўскім медалём «Merentibus». Быў практыкуючым лекарам. У 1802 перадаў кафедру натуральнай гісторыі Станіславу Юндзілу і ўзначаліў кафедру практычнай медыцыны як прафесар паталогіі і ўсебаковай тэрапіі. У 1805 стаў адным з заснавальнікаў Віленскага лякарскага таварыства (з 1816 яго старшыня). У 1807—1810 дэкан лякарскага факультэта. У 1820 атрымаў чын стацкага радцы, званне заслужанага прафесара, у 1825 — ордэн св. Ганны 2-й ступені. Выкладаў да 1822.
Меў маёнтак Загор’е ў Ашмянскім павеце, Первянішкі і Ракуцяны ў Свянцянскім павеце.
Памёр у Вільні. Пахаваны на могілках у Росе.
Жонка (з 1804): Марыя з Форстэраў.
Дочкі: Клемянціна (1806—?), Марыя (1809—?), Казіміра.
Сын: Людвік Фердынанд Уладзіслаў (9.1.1807—26.2.1827), Аляксандр (1808—1839?), Фердынанд.
Падрабязнасці:
Sroka Stanisław Tadeusz. Spitznagel Ferdynand // PSB. 41/2. S. 135—136.
© Валерый Пазднякоў, 2020
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне