Артыкулы: рада праднейшая

рада праднейшая — дарадчы орган пры вялікім князі літоўскім у 15—16 ст. Назва, пэўна, польскага паходжання («преднейшая рада», ад польскага rada przedniejsza пярэдняя рада). У склад Р.п. уваходзілі найбольш блізкія, давераныя асобы гаспадара для абмеркавання самых важных пытаннях, якія не падлягалі шырокаму агалашэнню. У сярэдзін 16 ст. у П.р. уваходзілі вiленскiя біскуп, ваявода i кашталян, троцкiя ваявода i кашталян, жамойцкі стараста і некаторыя іншыя ўраднікі[1].

Р.п. рэдка ўпамінаецца ў дакументах. З членаў Р.п. па імю названы ваявода віленскі, канцлер ВКЛ Ольбрахт Мартынавіч Гаштольд[2], ваявода падляшскі Васіль Тышкевіч[3], стараста жамойцкі Ян Геранімавіч Хадкевіч[4], ваявода троцкі Стафан Андрэевіч Збаражскі[5], біскуп віленскі Валерыян Пратасевіч[6], ваявода віленскі Мікалай Янавіч Радзівіл[7], біскуп віленскі Павел Гальшанскі[8], ваявода віленскі Ян Юр’евіч Глябовіч[9], ваявода троцкі Януш Юр’евіч Гальшанскі[10], кашталян троцкі і стараста жамойцкі Геранім Аляксандравіч Хадкевіч[11], маршалак земскі Мікалай Радзівіл Чорны[12].

Падрабязнасці:

Любавский М. Литовско-русский сейм. Опыт по истории учреждения в связи с внутренним строем и внешнею жизнью государства. М., 1900. С. 346, 347, 381, 658, 756.

Любавский М.К. Новые труды по истории литовско-русского сейма // ЖМНП. 1903. Март. С. 126—129.

Любавский М. К вопросу об ограничении политических прав православных князей, панов и шляхты в великом княжестве Литовском до Люблинской унии // Сборник статей, посвященных Василию Осиповичу Ключевскому. М., 1909. С. 1—17.

Любавский М.К. Очерк истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии включительно. С приложением текста хартий, выданных великому княжеству Литовскому и его областям. Издание 2-ое. М., 1915.С. 184.

Довнар-Запольский М. Спорные вопросы в истории литовско-русского сейма // ЖМНП. 1901. Октябрь. С. 471, 476, 477, 480.

Довнар-Запольский М.В. Договор рады Вел. Княжества Литовского // Чтения в Историческом обществе Нестора летописца. Книга двадцатая. Киев, 1907. Вып. 3. С. 66—68.

Даўгяла Зьм. Прадмова // Беларускі архіў. Том першы (XVI—XVII ст.). У Менску: Кошам Інстытуту беларускае культуры, 1927. С. XIII—XVII.

© Валерый Пазднякоў, 2020


[1] Scriptores rerum polonicarum. Tomus XV. Analecta romana quae historiam Poloniae saec. XVI illustrant ex archivis et bibliothecis excerpta / Edidit Dr Ioseph Korzeniowski. W Krakowie, 1894. S. 173. (твор Polonici regni cum adiunctis provinciis descriptio).

[2]Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 21 (1536—1537). Užrašymų knyga 21 / Parengė Artūras Dubonis. Vilnius: Lietuvos istorijos institutas, 2019. № 146, 149.

[3]Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 49 (1566—1572). Užrašymų knyga 49 / Parengė Eglė Deveikytė. Vilnius: Lietuvos istorijos instituto leidykla, 2014. № 65.

[4]Малиновский И. Сборник материалов, относящихся к истории панов-рады Великого Княжества Литовского. Томск: Паровая типо-литография П.И.Макушина, 1901. С. 49—51.

[5]КМФ-18.1.48.182.

[6]Źródłopiśma do dziejów unii Korony Polskiej i W. X. Litewskiego. Część II. Oddział I / Drukiem ogłosił A.T. Hr. z Kościelca wojewodzic Działyński. W Poznaniu: Czcionkami Ludwika Merzbacha, 1861. S. 182.

[7]Źródłopiśma do dziejów unii Korony Polskiej i W. X. Litewskiego. Część II. Oddział I / Drukiem ogłosił A.T. Hr. z Kościelca wojewodzic Działyński. W Poznaniu: Czcionkami Ludwika Merzbacha, 1861. S. 182.

[8] Беларускі архіў. Том першы (XVI—XVII ст.). У Менску: Кошам Інстытуту беларускае культуры, 1927. С. 1.

[9] Беларускі архіў. Том першы (XVI—XVII ст.). У Менску: Кошам Інстытуту беларускае культуры, 1927. С. 1.

[10] Беларускі архіў. Том першы (XVI—XVII ст.). У Менску: Кошам Інстытуту беларускае культуры, 1927. С. 1.

[11] Беларускі архіў. Том першы (XVI—XVII ст.). У Менску: Кошам Інстытуту беларускае культуры, 1927. С. 1.

[12] Беларускі архіў. Том першы (XVI—XVII ст.). У Менску: Кошам Інстытуту беларускае культуры, 1927. С. 1.

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.