Артыкулы: Барташэвіч Ян

БарташэвічЯн (псеўд. Валенты Барташэўскі, WalentyBartoszewski; каля 1573, Літва—27.3.1645), педагог, паэт. У 1602 уступіў у ордэн езуітаў. Быў прапаведнікам і місіянерам у Вільні і Крожах. Рэгенс Віленскіх папскай і духоўнай семінарый (1615—16), суперыёр у Ворнях (1634—35). Знаўца матэматыкі і медыцыны. Быў вучыцелем А.С.Радзівіла. Аўтар брашур з вершамі: «Спевы вясёлых дзетак» («Pieniawesołychdziatek», Вільня, 1611; вершы на прыезд у Вільню караля і сенатараў), «Манодыя» («Monodia», «Сольная песня», Вільня, 1612), «Трэна дые» («Threnodiae», «Галашэнні», Вільня, 1615; абедзве — апісанне жалобных цырымоній), «Партэнамеліка» («Parthenomelica», Вільня, 1613; песні ў гонар Маці Божай), «Пабудка» («Pobudka», Вільня, 1614), «Сведчанні аб працэсіі» («Dowodyprocesji», Вільня, 1618; абедзве — апісанне працэсій на свята Божага Цела), «Безаар са слёз людскіх» («Bezoarz łezludzkich», Вільня, 1624; пра мор 1624), «Цень пахавання Пана Езуса» («Cień pogrzebuPanaJezusowego», Вільня, 1630; апісанне велікапятнічных урачыстасцей).

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.