Артыкулы: Станкевіч (Білевіч) Мікалай Янавіч

Станкевіч (Білевіч) Мікалай Янавіч (?—да сакавіка 1582) — дзяржаўны дзеяч.

З шляхецкага роду герба «Магіла», галіны роду Білевічаў. Бацька: Ян Станкевіч Білевіч, цівун Дырвян Вялікіх у 1530—1545 і бяржанскі ў 1535—1549, намеснік старасты жамойцкага. Маці: N з Валадкевічаў.

Дзякуючы падтрымцы лютэранскіх сваякоў С. у 1543 прыняты службу на двор прускага герцага Альбрэхта ў Караляўцы. Магчыма, вучыўся ў мясцовым універсітэце. У 1546 вярнуўся ў ВКЛ, перайшоў у кальвінізм. Удзельнічаў у Інфлянцкай вайне 1558—1582 на чале ўласных атрадаў.

Цівун тверскі ў 1554—1563, эйрагольскі ў 1563—1580, падкаморы жамойцкі ў 1566—1580, ляснічы вількійскі, юрбарскі і скірстымонскі ў 1574.

Пасол на соймы 1566, 1569 (удзельнічаў у заключэнні Люблінскай уніі 1569), 1574.

Маёнткі: у Жамойці (Акмяны, Расіены, Панямонь, Нармонты, Падубіссе, Шаўкоты, Панявеж), Віленскім ваводстве (Судэрвы).

Жонка: Ганна з Петрашкевічаў/ Петрашковічаў.

Дачка: Крысціна.

Сыны: Ян (?—да 2.8.1588); Яраш (Геранім) (?—пасля 1600); Мікалай (?—паміж 30.5. і 6.10.1599), падстолі жамойцкі ў 1589—1594, войскі жамойцкі з 1594; Станіслаў (?—пасля 1600).

Падрабязнасці:

Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy. Tom III. Księstwo Żmudzkie. XV—XVIII wiek / Pod redakcją Andrzeja Rachuby. Opracowali Henryk Lulewicz, Andrzej Rachuba, Przemysław P. Romaniuk, Andrzej Haratym. Warszawa: DiG, 2015. 370 s.

Lulewicz Henryk. Stankiewicz (Billewicz, Bielewicz, Stankiewicz z Billewiczów) Mikołaj // PSB. T. XLII. 2003—2004. S. 202—204.

© Валерый Пазднякоў, 2020

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.