Артыкулы: Шапака Адольфас (Šapoka Adolfas)

Шапака Адольфас (Šapoka Adolfas) (13.2.1906, в. Грыбяляй Уцянскага р-на, Літва—9.3.1961), літоўскі гісторык. Доктар габілітаваны (1939), дацэнт (1939).

Скончыў Панявежскую гімназію (1925), Каўнаскі ўніверсітэт (1929), у 1930—1931 вучыўся ў Пражскім універсітэце. У 1932—1940 выкладаў у Каўнаскім, у 1940—1944 у Вільнюскім універсітэце. У 1938 абараніў доктарскую дысертацыю «Літва і Польшча пасля Люблінскай уніі 1569 г.» («Lietuva ir Lenkija po 1569 m. Liublino unijos»), у 1939 — дысертацыю на ступень доктара габілітаванага «Кейданскі дагавор 1655 г., або Шведы ў Літве ў 1655—1656 гадах» («1655 m. Kėdainių sutartis arba švedai Lietuvoje 1655–1656 m. »). У 1944 выехаў у Германію (Ноймаркт), у 1948 эміграваў у Канаду, жыў спачатку ў Манрэалі, з 1949 у Таронта. У 1949—1961 рэдактар часопіса «Tėviškės žiburius», быў загадчыкам аддзела гісторыі Інстытута літуаністыкі, супрацоўнікам «Літоўскай энцыклапедыі».

Даследаваў гісторыю ВКЛ 15—18 ст., яго адносіны з Польшчай і Швецыяй. Аўтар кніг «Літва і Польшча ў часы Ягайлы» (Каўнас, 1935), «Літва і Польшча пасля Люблінскай уніі 1569 г.» (Каўнас, 1938), «Шляхецкая «дэмакратыя» (Каўнас, 1942?), «Стары Вільнюс: Нарыс гісторыі горада Вільнюса да канца XVII ст.» (Бруклін, 1963), «Кейданскі дагавор 1655 года, або Шведы ў Літве ў 1655—1656 гадах» (Вільнюс, 1990). Рэдактар і адзін з аўтараў «Гісторыі Літвы» («Lietuvos istorija», Каўнас, 1936; 2-е выданне, Вільнюс, 1990), адзін з аўтараў кнігі «Вітаўт Вялікі» («Vytautas Didysis», Каўнас, 1930; 2-е выданне, Вільнюс, 1988).

Жонка — Адэле Станёнітэ (Adele Stanionytė).

Памёр у Таронта, дзе пахаваны на літоўскіх могілках Анапіліс.

Працы:

Šapoka Adolfas. Lietuva ir Lenkija Jogailos laikais. Kaunas, 1935. 108 p.;

Šapoka Adolfas. Atsakingieji Lietuvos politikos vadai reformų seimo metu. Kaunas, 1936. 109 p.;

Šapoka Adolfas. Lietuva ir Lenkija po 1569 metų Liublino unijos. Kaunas: Švietimo ministerijos knygų leidimo komisijos leidinys, 1938. 394 p.;

Šapoka Adolfas. Jonušas Radvila ir Švedija // Židinio. 1939. Nr. 8—9. P. 214—229;

Šapoka Adolfas. Lietuvos kaimo ir dvaro santykiai XVIII a. antroje pusėje. Kaunas, 1941. 36 p.;

Šapoka Adolfas. Bajoriškoji «demokratija». Kaunas, 1942 (?).72 p.;

Šapoka Adolfas. Lithuania through the ages. Munich, 1948. 62 p.;

Šapoka Adolfas. Vilnius Lietuvos gyvenime. Toronto, 1954. 96 p.;

Šapoka Adolfas. Senasis Vilnius. Vilniaus miesto istorijos bruožai iki XVII a. pabaigos. Brooklyn N.Y.: Tėvai Pranciškonai, 1963. 332 p.;

Šapoka Adolfas. 1655 metų Kėdainių sutartis, arba švedai Lietuvoje 1655—1656 metais. Vilnius: Mokslas, 1990. 194 p.;

Šapoka Adolfas. Raštai. T. 2. Lietuva Reformų seimo metu. Iki 1791 m. gegužes 3 d. konstitucijos. Vilnius: Vilnius: Vilniaus pedagoginio universiteto leidykla, 2008. 557 p.;

Šapoka Adolfas. Raštai. T. 1. Vilniaus istorija. Vilnius: Edukologija, 2013. 663 p.

Падрабязнасці:

Kairienė Birutė. Istoriko Adolfo Šapokos gyvenimas ir veikla. Utena: Kintava, 2002. 145 p.;

Kairienė Birutė, Baltuškienė Jolita. Adolfui Šapokai — 100 metų. Utena: Utenos Indra, 2006. 22 p.;

Šapoka Mindaugas, Šapoka Gintautas. Istorikas Adolfas Šapoka ir jo darbų bibliografija. Punskas: Aušra, 2006. 47 p.;

Nemuno krantai gražesni...: istoriko Adolfo Šapokos atminimui. Utena: Utenos spaustuvė, 2007. 125 p.

© Валерый Пазднякоў, 2006+

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.