Артыкулы: Барціліус Ваўжынец

Барціліус Ваўжынец (Лаўрын; 9.8.1569, г. Тарнаў, Польшча—28.8.1635), дзеяч каталіцкай царквы. У 1585 уступіў у Браневе ў ордэн езуітаў, з 1601 ксёндз. Вывучаў філасофію ў Браневе (1592—95), тэалогію ў Віленскай акадэміі (1597—1601). У 1603 зрабіў паломніцтва ў Ларэта і Рым, адкуль у 1604 першы прывёз у Рэч Паспалітую рэліквіі св. Станіслава Косткі. Прафесар філасофіі ў Віленскай акадэміі (1605—08), маральнай тэалогіі ў Нясвіжы (1610—11), пазытыўнай тэалогіі, Свяшчэннага Пісання і яўрэйскай мовы ў Віленскай акадэміі (1617—19, 1623), рэктар і магістр навіцыята ў Вільні (1611—17), рэктар калегіма ў Пултуску (1620—23, 1632—35), інструктар трэцяй прабацыі ў Нясвіжы (1624—31), галава Літоўскай правінцыі ордэна езуітаў (1635). Аўтар аскетычных і філасофскіх твораў. Пакінуў рукапісныя курсы філасофіі і маральнай тэалогіі. Сучаснікі лічылі Б. чалавекам святога жыцця. Некаторыя яго творы змясціў А.Каяловіч у сваім жыцці Б.: «Пры жыццё і смерць Лаўрына Барціліуса» («DevitaetmortibusLaurentiiBartilii», Вільня, 1645).

Літаратура:

Darowski R. Ks. Wawrzyniec Bartilius SJ (1569—1635): Wybitny tarnowianin z przełomu XVI i XVII wieku // Rocznik Tarnowski. Tarnów, 1990.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.