Артыкулы: Друцкі-Сакалінскі (Сакалінскі) Мікалай Мітрафан
Друцкі-Сакалінскі (Сакалінскі) Мікалай Мітрафан (1616—1690?) — грэка-каталіцкі царкоўны дзеяч. Архімандрыт браслаўскі з 1647, ануфрыеўскі з 1671, гарадзенскі з 1675, пустынскі з 1684, архіепіскап смаленскі з 1671.
З роду князёў Друцкіх-Сакалінскіх. Бацька: Яраслаў, падваявода полацкі. Маці: Марыяна з Абрынскіх. Брат: Ян, канонік смаленскі, потым віленскі. Сястра: Алена (Ефрасіння), ігумення Полацкага базыльянскага манастыра.
У маладосці ўступіў у ордэн базыльянаў. У 1635—1636 учыўся ў езуітаў у Брунсбергу (Браневе). Архімандрыт Браслаўскага манастыра з 1647. У 1654 трапіў у палон падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667, але здолеў уцячы (пазней яго абвінавачвалі, што ў няволі прыняў праваслаўе). Жыў пры двары мітрапаліта Гаўрыіла Календы, па пратэкцыі якога ў 1671 стаў архіепіскапам смаленскім. Пасля вайны, па выніках якой Смаленская архіепархія адышла да Расіі, С. атрымаў некалькі манастыроў як архімандрыт: Ануфрыеўскі (1671), Гарадзенскі (1675), Пустынскі (да 1684). У 1679 падтрымаў рэформу базыльянскага ордэна, а ў 1683 — мітрапаліта Кіпрыяна Жахоўскага ў барацьбе з базыльянамі. У 1686 удзельнічаў у кангрэгацыі базыльянаў у Новагародку.
Пахаваны ў парафіяльнай царкве ў Камені.
Падрабязнасці:
Wolff Józef. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. Warszawa, 1895. XXV, 698 s. (S. 466).
Kumor Bolesław. Sokoliński (Drucki Sokoliński) Mikołaj Metrofan // PSB. 40/1. S. 43—44.
© Валерый Пазднякоў, 2025
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


