Артыкулы: Друцкі-Сакалінскі (Сакалінскі) Міхаіл Леў

Друцкі-Сакалінскі (Сакалінскі) Міхаіл Леў (?—8.10.1690) — дзяржаўны дзеяч. Чашнік аршанскі з 1654, маршалак аршанскі з 1663, вялікі пісар ВКЛ з 1672.

З роду князёў Друцкіх-Сакалінскіх. Бацька: Геранім Ольбрахт, пісар земскі аршанскі. Маці: Грызельда з Станкевічаў, старасцянка менская.

Па пратэкцыі падканцлера ВКЛ Казіміра Льва Сапегі ў 1654 стаў чашнікам аршанскім. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 служыў у дывізіі вялікага гетмана ВКЛ Паўла Яна Сапегі (у 1657—1659 быў на маскоўскай службе). З 1660-х г. звязаны з групоўкай Пацаў, з 1680-х г. — з Сапегамі.

Пасол на соймы 1665, 1666, 1667, 1668, 1669, 1670, 1672 (яго маршалак), 1673, 1674, 1676, 1677, 1678—1679, 1685, 1688, 1688—1689, 1690. Дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1663.

Маёнткі: Даўгінава, Дзямідкі, Бораў (Ашмянскі павет), Смяды, Воскава, Рапалы, Відзянічы, Гавіры (Касінічы), Ротніца, Абызер, Раманава (Аршанскі павет), Рагозіна (Менскі павет), Несіна, Лугінавічы, Рубяжы (Віцебскі павет), Мількавічы (Полацкае ваяводства), Мерач, Злаўкуты, Курмяляны (Віленскі павет), Чэшчаўляны (Гарадзенская эканомія).

Пахаваны ў езуіцкім касцёле ў Крожах.

Жонка 1-я: Ганна з Галімскіх.

Жонка 2-я: Ганна з Козелаў Паклеўскіх (бацька: Казімір Козел Паклеўскі, падкаморы вендэнскі; 1-ы муж: Уладзіслаў Валовіч, ваявода віцебскі, польны гетман ВКЛ).

Жонка 3-я: Галена з Цеханавецкіх (?—пасля 1703) (бацька: Альбрыхт Канстанцін Цеханавецкі, абозны ВКЛ; 2-і муж: Міхал Война Ясінецкі, стараста браслаўскі).

Сын: Караль Міхал, кашталян смаленскі з 1703.

Дочкі: Тэрэза (муж: Даніэль Выгоўскі, кашталян менскі).

Падрабязнасці:

Wolff Józef. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. Warszawa, 1895. XXV, 698 s. (S. 470—471).

Rachuba Andrzej. Sokoliński (Drucki Sokoliński) Michał Leon // PSB. 40/1. S. 46—49.

© Валерый Пазднякоў, 2025

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.