Артыкулы: Друцкі-Сакалінскі (Сакалінскі) Павел
Друцкі-Сакалінскі (Сакалінскі) Павел (?—да лістапада 1576) — дзяржаўны дзеяч. Падкаморы віцебскі з 1566, маршалак аршанскі з 1569.
З роду князёў Друцкіх-Сакалінскіх. Бацька: Юрый Сямёнавіч, дваранін гаспадарскі. Маці: Ганна (у манастве Агаф'я). Брат: Цімафей (?—да 24.4.1585).
У маладосці пра двары полацкага ваяводы Пятра Станіслававіча Кішкі. У 1545 быў намеснікам ваяводы віцебскага Станіслава Пятровіча Кішкі. У 1556 дваранін гаспадарскі, удзельнічаў у пасольстве ў Маскву. У 1556—1561 намеснік ваяводы віцебскага Стафана Збаражскага. У час Інфлянцкай вайны 1558—1582 у 1562 стаў ротмістрам коннай роты. У 1573 удзельнічаў у Віленскім з'ездзе шляхты пасля смерці Жыгімонта Аўгуста.
Вызнаваў праваслаўе, потым кальвінізм. Разам са стрыечным братам Міхаілам Васілевічам запісаў зямлю з сялянамі на Уродзе Барысаглебскаму манастыру ў Полацку. У 1571 запісаў пляц у Ніжнім замку Полацка кальвіністам, дзе быў пабудаваны збор.
Маёнткі: Бабча, Камень, Харкавічы, Бешанковічы, Мілкавічы, Лугінавічы, Рубеж, Урода, Свеча, Езяніца (Полацкае ваяводства), Самацінічы, Дрэчылукі (Віцебскае ваяводства), Саколін, Ульянаўшчына, Горы (Аршанскі павет).
Жонка 1-я: N.
Жонка 2-я (з 1568): Ганна (бацька: князь Раман Друцкі Любецкі; удава па Мікалаю Осціку).
Сын: Юрый Паўлавіч (?—да 10.4.1606), віцебскі падкаморы, маршалак.
Падрабязнасці:
Wolff Józef. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. Warszawa, 1895. XXV, 698 s. (S. 467).
Lulewicz Henryk. Sokoliński (Drucki Sokoliński) Paweł // PSB. 40/1. S. 49—50.
© Валерый Пазднякоў, 2025
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


