Артыкулы: Друцкі-Сакалінскі (Сакалінскі) Самуэль Станіслаў

Друцкі-Сакалінскі (Сакалінскі) Самуэль Станіслаў (?—кастрычнік 1654) — ваенны і дзяржаўны дзеяч. Падваявода смаленскі ў 1624—1634, капітан смаленскі ў 1627—1640, падкаморы смаленскі ў 1634—1654.

З роду князёў Друцкіх-Сакалінскіх. Бацька: Януш (?—да 23.11.1618). Маці: Аляксандра з Лукомскіх.

У маладосці ўдзельнічаў у вайне Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—1618. Камандаваў ротай пяхоты, харугвай гусараў (да 1640). Удзельнічаў у абароне Смаленска ў 1632—1633. Пасол на соймы 1637, 1638, 1640, 1641, 1649, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1646. Пасол у Маскву ў 1637 і 1644. Удзельнічаў у камісіі 1637 па вызначэнні новай граніцы на смаленскім адрэзку. Удзельнічаў у абароне Смаленска ў 1654, падчас якой памёр.

Маёнткі: Гарадзец, Верацея, Камень-Астроўна (да 1630) (Полацкае ваяводства); дробныя вёскі і селішчы ў Смаленскім ваяводстве.

Жонка: Ядвіга з Дуніных Раецкіх.

Сыны: Казімір Самуэль (?—1669), пісар гродскі смаленскі ў 1654; Вінцэнт Станіслаў (?—пасля 1677), суддзя земскі віцебскі.

Падрабязнасці:

Wolff Józef. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. Warszawa, 1895. XXV, 698 s. (S. 477—478).

Nagielski Mirosław. Sokoliński (Drucki Sokoliński) Samuel Stanisław // PSB. 40/1. S. 50—52.

Nagielski Mirosław. Szyfrowane depesze Samuela Stanisława Sokolińskiego ze Smoleńska z 1633 r. // Miscellanea Historico-Archivistica. Tom XI. Warszawa: DiG, 2000. S. 287—304.

Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy. Tom IV. Ziemia smoleńska i województwo smoleńskie. XIV—XVIII wiek. / Pod redakcją Andrzeja Rachuby. Opacowali Henryk Lulewicz, Andrzej Rachuba, Przemysław P. Romaniuk. Warszawa: DiG, 2003. 412 s.

© Валерый Пазднякоў, 2025

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.