Артыкулы: Друцкі-Сакалінскі (Сакалінскі) Цімафей

Друцкі-Сакалінскі (Сакалінскі) Цімафей (?—да 24.4.1585) — дзяржаўны дзеяч. Аршанскі суддзя земскі з 1566, маршалак з 1578.

З роду князёў Друцкіх-Сакалінскіх. Бацька: Юрый Сямёнавіч, дваранін гаспадарскі. Маці: Ганна (у манастве Агаф'я). Брат: Павел (?—да лістапада 1576).

У маладосці пры двары ваяводы полацкага Пятра Кішкі. З 1566 першы суддзя земскі аршанскі. У 1568—1569 паборца (зборшчык падаткаў) у Аршанскім павеце. Маршалак аршанскі з 1578 (пасля брата Паўла).

Вызнаваў праваслаўе. Кцітар царквы ў Мількавічах.

Маёнткі: Крывін, Баклажы, Бешанковічы, Мількавічы (Полацкае ваяводства); Саколін, Ульянавічы, Кадзіна, Забор'е (Аршанскі павет); Мейшагола (Віленскае ваяводства).

Жонка (шлюб каля 1532): Аўдоцця Іванаўна з Баратынскіх.

Сын: Яраслаў (?—да 1579), ротмістр пяхоты ў Вінніцкім замку ў 1566—1569.

Дочкі: Палонія (Апалонія) (?—пасля 1590) (мужы: Андрэй Мацковіч, пісар земскі віленскі; Размус Доўгірд, суддзя земскі троцкі; Багдан Сапега, ваявода менскі); Раіна (?—пасля 1597) (мужы: Мікалай Дэшук Курклеўскі; Пётр Стацэвіч); Ганна (муж: Юрый Дзявяты); Марына (муж: Багдан Клопат).

Падрабязнасці:

Wolff Józef. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. Warszawa, 1895. XXV, 698 s. (S. 463—464).

Lulewicz Henryk. Sokoliński (Drucki Sokoliński) Tymofiej // PSB. 40/1. S. 52—54.

© Валерый Пазднякоў, 2025

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.